У Беларусі з'явілася цікавая паслуга: добраахвотнікі даядуць вашы навагоднія салаты
На беларускай гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы з'явілася незвычайная паслуга. Добраахвотнікі выклікаюцца даесці вашыя салаты, якія засталіся з Новага года і Калядаў, звярнула ўвагу Blizko.by

На расійскім сайце аб'яў Avito такія прапановы не рэдкасць, а цяпер вось яны дабраліся і да Беларусі.
Пакуль што прапанова актуальная толькі ў Салігорску.
«Даем за вас навагоднія салаты (нават леташнія), калі сіл вашых больш няма гэта есці», — піша Дзмітрый.

За паслугу па паяданні салат добраахвотнік грошай не бярэ. У Расіі ж такія паслугі часцяком каштуюць грошай: ад 200 да 2000 расійскіх рублёў (прыкладна ад 7 да 70 беларускіх).
Каментары