Грамадства22

Аўтамабільны партал ABW абвясціў пра аднаўленне працы, але з іншымі заснавальнікамі

Сёння партал ABW пачаў аднаўляць навінавую стужку. У першай жа публікацыі пасля вымушанага перапынку выданне паведамляе, што сярод прыхільнікаў знайшліся тыя, хто захацеў стаць новым уладальнікам ABW. Аднак у выхадных звестках па-ранейшаму пазначаны ТАА «Бонусторг», піша БАЖ. 

— У нашага партала мноства чытачоў і прыхільнікаў, сярод якіх знайшліся тыя, хто захацеў стаць новым уладальнікам ABW, — адзначаецца ў паведамленні. — Сёння ў abw.by новыя заснавальнікі, якія падхапілі эстафету 30—гадовай гісторыі газеты «Автобизнес» — самага аўтарытэтнага аўтамабільнага выдання Беларусі.

У адноўленай стужцы навінаў — звычайныя паведамленні пра міжнародныя падзеі, таксама сустракаюцца беларускія інфанагоды. Напрыклад, пра змены ў натарыяльным афармленні куплю-продажу аўтамабіляў ці пра пашырэнне спецыяльнасцяў у некаторых беларускіх універсітэтах, звязаных з распрацоўкай і эксплуатацыяй транспарта. Аўтаркай некаторых публікацыяў пазначаная Марына Ажгірэй, якая доўгія гады працавала ў выданні.

— У нашых планах — актыўнае развіццё медыярэсурсаў і акаўнтаў ABW у сацыяльных сетках, — сцвярджае каманда партала. — Мы адкрытыя для вашых ідэй і прапаноў і гатовыя на старонках ABW даць слова знакамітым і маладым аўтаэкспертам, рэпарцёрам і журналістам, якім цікавая аўтамабільная тэматыка. Вядома, будуць і змены, якія, спадзяемся, ацэняць як нашы пастаянныя чытачы, так і новая аўдыторыя рэсурсу.

Раней, яшчэ да 2020 года, «Автобизнес» уздымаў вострыя і крытычныя для ўлады пытанні. У прыватнасці, асвятляў канфлікты паміж аўтаўладальнікамі і ДАІ, размяшчаў публікацыі з судовых працэсаў, крытыкаваў МУС. Як зменіцца рэдакцыйная палітыка цяпер, стане зразумела ў хуткім часе.

Нагадаем, ABW заявіў аб поўным спыненні працы 19 лістапада 2023 года. На сайце з'явіўся развітальны ліст ад рэдакцыі. Медыя падзякавала сваім чытачам за адданасць, падтрымку і крытыку, партнёраў — за давер і крэатыў, а калег-канкурэнтаў — за матывацыю да ўдасканалення.

Літаральна за месяц да таго сілавікі затрымалі дырэктара партала Віталя Палякова. Праўладныя Telegram-каналы апублікавалі відэа, на якім той прызнаваў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. А ў студзені 2023 года галоўную рэдактарку ABW Юлію Мудрэўскую асудзілі да 1,5 года калоніі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У снежні 2022 года вырак вынеслі рэдактару спецпраектаў выдання Юрыю Гладчуку — яму прысудзілі 2,5 года калоніі.

Каментары2

  • Влад
    17.01.2024
    Очередные хатаскрайники?
    • АнціЎладзь
      18.01.2024
      Влад, а ты нехатаскрайнік чым адметны для справы рэвалюцыі?
      Варта прызнаць ужо, што мы свой шанец прая***і і нечага выпендрывацца як муха на шкле. А людзі проста хочуць жыць сваім жыццём. А не бегчы за мроямі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны24

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі10

З'явілася спадарожнікавае ФОТА вынікаў украінскай атакі на вайсковы аэрадром у расійскім Энгельсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць