Кіно77

Новая экранізацыя «Майстра і Маргарыты» скарыла мінчан і прывяла ў шаленства прыхільнікаў вайны. Што ў ёй такога?

Фільм, які абрынуў на сябе гнеў расійскіх прапагандыстаў, лідзіруе ў мінскім пракаце. 

Фота: скрын з трэйлера

Хто толькі не спрабаваў экранізаваць гэты раман Булгакава: свае версіі знялі палякі Анджэй Вайда і Мацей Вайтышка, югаслаўскі рэжысёр Аляксандр Пятровіч, расіяне Юрый Кара і Уладзімір Бартко (апошняму належыць вядомая экранізацыя 2005-га). Зоркі савецкай рэжысуры Элем Клімаў, Уладзімір Навумаў і нават Эльдар Разанаў таксама хацелі зрабіць па «Майстры і Маргарыце» фільм, але не здолелі — прычым Навумаў казаў, што яму перашкодзіла ў гэтым удава Булгакава Алена Сяргееўна, калі явілася да рэжысёра ў сне.

Праблемы з экранізацыяй патлумачыць лёгка, як і тое, што ў Расіі за раман узяліся толькі ў 1994-м — не тая гэта гісторыя, якую дазволяць расказаць у таталітарнай краіне. Тым больш дзіўна, што ў цяперашняй Расіі фільм усё ж такі выйшаў на экраны. 

Стваральнікі новых «Майстра і Маргарыты» (рэжысёрам стаў Міхаіл Локшын) адступілі ад класічнага булгакаўскага сюжэта. Стужка даўжынёй дзве з паловай гадзіны раскажа вам гісторыю маскоўскага пісьменніка 1930-х, які апынуўся ў цэнтры скандала і стаў у тамтэйшай літаратурнай тусоўцы ізгоем. Яго мінулае — прэм’ера ў шыкоўным маскоўскім тэатры пасярод трушчобаў і прыхільніцы, што не даюць праходу, а цяперашняе — убогая палата ў псіхіятрычнай клініцы, больш падобная да камеры, дзе Майстар-Булгакаў (несумненна, гэта ён) радок за радком расказвае гісторыю Маргарыты.

Розніца паміж першым і другім — год. Падчас чорнай паласы ў жыцці Майстар знаёміцца з Маргарытай, і тая становіцца музай мужчыны, натхняе на новы раман. У яго цэнтры — Воланд, персанажы — тыя, хто атачае пісьменніка ўжывую, і ўся гэтая гісторыя пераплятаецца з сапраўдным светам пісьменніка.

Фота: скрын з трэйлера

Лінія з Ешуа і Пілатам прадстаўленая як спектакль па творы Майстра, хаця тут не зразумееш, дзе праўда, а дзе казка. За гэтую п’есу Майстар трапляе на таварыскі суд, дзе зачытваюць фрагменты з твора — напрыклад, цытату «Усякая ўлада ёсць гвалт над людзьмі». Такое ў сённяшняй Расіі пачуеш нячаста. 

Расійскім прапагандыстам гэтага хапіла, каб займець прэтэнзіі да стужкі. Новы фільм прыкладна напалову аплочаны дзяржаўным Фондам кіно, але яго аўтары не адплацілі за гэта лаяльнасцю. 

На псеўдахрысціянска-прапагандысцкім рэсурсе «Царград» выйшаў, да прыкладу, артыкул, дзе катком прайшліся па поглядах здымачнай каманды. Прэтэнзіі такія: рэжысёр Міхаіл Локшын, які жыве ў ЗША, сістэматычна выступае супраць вайны і дапамагаў УСУ, выканаўцы галоўных роляў Цыганоў і Снігір — супраць вайны, Калакольнікаў (выканаўца ролі Кароўева) — маўчун і раней падтрымліваў пратэст, Воланд — немец, а Пілат — датчанін. Вішанька на торце для «Царграда» — Ешуа, якога грае «брытанскі і расійскі акцёр рускага паходжання, які нарадзіўся ў Нідэрландах». Ёсць у прапагандыстаў пытанні і да прадзюсараў карціны.

Фота: скрын з трэйлера

Яўген Цыганоў і Юлія Снігір, Майстар і Маргарыта, таленавіта адпрацавалі гэтую стужку. Гэты Майстар — не ад звыклага свету, яго вочы сумна-пустыя, нават калі ён сустракае каханне ўсяго жыцця. То і не дзіва, што і сама Маргарыта не выратавала такога мужчыну, і што ўрэшце ён апынуўся ў доме для псіхічнахворых. А каханая Майстра — стрымана-прыгожая і з каралеўскай постаццю, хаця і з іскрынкамі вядзьмарства ў вачах.

У гэтую гісторыю неяк трапіў немец Аўгуст Дзіль з «Бясслаўных выблядкаў», які бліскуча сыграў Воланда. Ён дае вобразу іншаземнага кансультанта новае вымярэнне — Воланд можа быць не толькі мудрым рэспектабельным замежнікам з доляй жорсткасці, як гэта было ў знакамітым Воландзе ад Алега Басілашвілі, але і слізкім незнаёмцам у касцюме і з доляй прайдзісвецтва ў вачах, якога кідае ў крайнасці і ад якога не ведаеш, што чакаць.

«Няма такога пісьменніка, каб ён не замаўчаў. Калі замаўчаў, значыць, быў не сапраўдны, а калі сапраўдны змоўкне — загіне». Гэтыя словы ў стужцы — яны ж таксама не ад Булгакава, а ад аўтараў карціны. Так Расія ператвараецца ў краіну несапраўдных пісьменнікаў, дзе рэшткі шчырых і сумленных або гінуць, або трапляюць за краты ці ў псіхіятрычныя бальніцы, накшталт той, што прытуліла Майстра. Ці пазнаюць сябе?

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Небаракі» (Poor Things): паглядзелі самы дзіўны фільм года і расказваем, чаго чакаць

Што паглядзець. Пяшчотная драма «Мінулыя жыцці»

Новы «Джокер», «Небаракі» і другі «Гладыятар»: топ-10 фільмаў, якія выйдуць у 2024-м

Каментары7

  • барадзед
    31.01.2024
    калі яго ў Масковіі паказваюць значыць ФСБ адобрыў, не дурыце людзям голавы
  • Жора
    01.02.2024
    Што? Зноў навіны расейскага сінематографа на "бастыёне беларушчыны"??? Цьху!
  • Цудоўна
    01.02.2024
    А з канцэрта Лепса будзе гэткая справаздача?  

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →