Афіша

Варта паглядзець

Субота, 19 жніўня

«Лад», 10.20

«Двое на востраве сьлёзаў».

Беларусь, 1987, рэж. Віктар Дашук.

Псыхалягічная драма.

Ігравая стужка клясыка-дакумэнталіста Віктара Дашука.

БТ, 14.30

«Маем рэчы».

Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў.

«Пас кунтушовы» – тэма гэтае перадачы.

БТ, 21.35

«Мэтро».

Паўдзённая Карэя, 2003, рэж. Бак Ўун-Хак.

Баявік.

Тэрарысты захапілі цягнік у мэтро. Сярод пасажыраў – мэр Сэулу. Улады бясьсільныя. І толькі паліцэйскі Джэй кідае выклік ворагам.

Непаліткарэктны карэйскі баявік, крывавы й дынамічны.

СТВ, 00.05

«Чэрвеньскі зьмей».

Японія, 2002, чорна-белы, рэж. Шынья Цукамота.

Містыка-эратычная драма.

Рынка задаволеная жыцьцём, хаця даўно ня сьпіць з мужам, звар’яцелым на чысьціні. Аднойчы гераіня атрымлівае ліст з уласнымі непрыстойнымі фатаграфіямі...

Фільм прэзэнтаваны ў рубрыцы арт-гаўз.

Нядзеля, 20 жніўня

БТ, 22.20

«Арланда».

Вялікабрытанія–Францыя–Нідэрлянды–Італія–Расея, 1992, рэж. Сэлі Потэр.

Касьцюмная драма-прыпавесьць паводле раману Вірджыніі Вулф.

Прыгожаму юнаку Арланда каралева Элізабэта загадвае не старэць.

Арланда жыве стагодзьдзямі... толькі зьмяняе пол.

Пекнае касьцюмнае відовішча, адзін з маніфэстаў жаночага кіно.

СТВ, 22.55

«Тытус».

ЗША–Італія, 1999, рэж. Джулі Тэймар.

Трагедыя паводле п’есы Ўільяма Шэксьпіра.

Ваявода Тытус Андронік прыносіць у ахвяру сына гоцкай каралевы Таморы. Але за злачынствам ідзе помста.

Мадэрнізаваны Шэксьпір: рымляне ў армейскіх ботах, з газэтамі й аўто. Намінацыя на «Оскара» за лепшы дызайн касьцюмаў.

У ролі Тытуса – Энтані Гопкінз.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала12

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў12

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта19

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала12

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць