Культура11

«Яе завуць дырэктарам морга». Беларуска з Новай Зеландыі напісала кнігу пра жыццё на Палессі

Беларуска Голя, якая нарадзілася і вырасла на Палессі ў вёсцы Опаль, а цяпер жыве ў Новай Зеландыі, напісала кнігу. Назва дзіўная — «Мое баба — діректор морга», але ў гэтым насамрэч ёсць глыбокі сэнс, піша CityDog.io.

Хто і пра што напісаў гэту кнігу?

Голя вядзе свой блог пра палескую культуру і мову, расказвае і жартуе на ёй. У сваёй кнізе дзяўчына апісала жыццё яе роднага краю — вёскі, якая знаходзіцца дзесьці на Палессі, у Брэсцкай вобласці. Там гоняць самагон, капаюць бульбу, абмяркоўваюць палітыку і паўсядзённасць — на сваёй паляшуцкай мове.

І там жа жыве галоўная гераіня кнігі — баба Маня, якую ўсе завуць «дырэктарам морга», бо яна ведае ўсё пра тое, як правільна пахаваць чалавека. Голя добра ведае бабу Маню, таму што яна яе ўнучка.

«Ідэя кнігі з’явілася даўно, але я доўга думала, як менавіта гэта ўсё аформіць, — гаворыць Голя ў каментарыі для CityDog.io. — I як толькі пачала свой блог, то ідэя адразу акрэслілася. А далей у мяне сышоў прыкладна адзін год на тое, каб кніга была скончаная.

Галоўная гераіня кніжкі — мая бабуля, гэта ў большасці аўтабіяграфічны твор. Але я лічу, што праз вобраз маёй бабулі чытачы могуць бачыць і любую іншую бабулю з Палесся, бо характар і традыцыі прыкладна аднолькавыя.

Астатнія героі кнігі — гэта людзі з вёскі, звычайныя жыхары. І тут хочацца заўважыць для маіх опальскіх, калі яны будуць чытаць: я не расказваю пра рэальных людзей, гэта ўсё — зборныя вобразы, і мянушкі я ім выбрала прыкладна такія, якія ёсць у вёсцы, але яны не супадаюць з рэальнымі людзьмі адтуль».

Што ўнутры кнігі?

Кніга складаецца з дзвюх частак — непасрэдна мастацкі твор, напісаны на адной з унікальных палескіх мікрамоў, а таксама англійскі пераклад.

«Кніга напісаная цалкам на опальскай мове і ўяўляе сабой дыялогі мясцовых жыхароў. Там у вёсках няма лірыкі, але ёсць жыццё і ёсць праблемы. Таму я спецыяльна не дадавала ніякіх слоў аўтаркі, каб не пераключаць фокус з такога рэальнага жыцця. Плюс кніжка будзе ўключаць у сябе і пераклад на англійскую, каб пашырыць аўдыторыю і больш людзей закахаць у беларускае Палессе».

Над дызайнам кнігі працавалі беларуская мастачка, этнографка і дызайнерка Маша Мароз і дызайнер Ігар Юхневіч. «Неверагодна таленавітыя людзі», — адзначае Голя.

Больш за тое, у выданні вы знойдзеце яшчэ і фотаздымкі Машы, якія былі зробленыя ў экспедыцыях па розных вёсках беларускага Палесся. Так чытачы яшчэ больш змогуць паглыбіцца ў кантэкст апавядання кнігі.

Як можна набыць кнігу і колькі яна каштуе?

«Каштуе кніга 25 еўра, плюс дадаецца кошт адпраўкі worldwide — ён будзе залежаць ад адлегласці, куды дасылаць. Набыць экзэмпляр можна тут. Але ёсць больш танны варыянт — электронная кніга, якая каштуе 5 еўра».

Па словах Голі, у Беларусь каманда таксама паспрабуе дасылаць кнігі, але цяпер на сайце адзначана, што з-за магчымых выпадкаў на мяжы адпраўка ў нашу краіну не можа быць гарантавана на 100%. Таму калі ў вас ёсць варыянт, як замовіць кнігу праз замежных сяброў, скарыстайцеся пакуль менавіта ім.

Краўдфандынг будзе доўжыцца два месяцы. Друк кнігі прызначаны на май-чэрвень. Пачатак дастаўкі кнігі — канец мая — чэрвень.

Чытайце таксама:

Вас запрашаюць у незвычайнае падарожжа: паслухаць, як гучыць мінскае метро, балота Ельня і маленькія вёскі

«Раптам кагосьці трыгерыць мова, на якой я размаўляю?» Беларусы — пра тое, чаму ў Беларусі адчувалі сябе вальней, чым у эміграцыі

Каментары1

  • Істра
    06.03.2024
    Выглядае як украінская мова 🤔

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць