Свет11

Апазіцыя Кіргізіі пачала галадоўку пратэсту ў Бішкеку

Прыхільнікі апазіцыі Кіргізіі пачалі галадоўку пратэсту з патрабаваннем апраўдаць і вызваліць асуджаных судамі рэспублікі да розных тэрмінаў зняволення апанентаў улады.

Зараз у галадоўцы, якая праходзіць у памяшканні Сацыял‑дэмакратычнай партыі, бяруць удзел дзевяць чалавек на чале са старшынём Камітэта супраць палітычных пераследаў Тапчубекам Тургуналеевым.

Падставай для пачатку акцыі

паслужыў вынесены ў панядзелак ваенным судом прысуд у дачыненні да вядомага апазіцыянэра, чальца палітбюро Аб’яднанага народнага руху Ісмаіла Ісакава.

Былы найбліжэйшы прыхільнік прэзідэнта Курманбека Бакіева генерал Ісакаў, які пасля «цюльпанавай» рэвалюцыі 2005 г. атрымаў пасаду міністра абароны, быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі строгага рэжыму і пазбаўлены вайсковага звання «генерал‑лейтэнант» за незаконную перадачу свайму сыну‑афіцэру ведамаснай двухпакаёвай кватэры ў Бішкеку ў 2005 годзе. Суд палічыў не вартым ўвагі факт, што яшчэ ў 2007 годзе кватэра была перададзена Ісакавым шматдзетнай сям’і іншага ваеннага.

Крымінальная справа ў дачыненні экс‑генерала была заведзена пасля яго гучнай адстаўкі з пасады кіраўніка Рады бяспекі ў кастрычніку 2008 года падчас правядзення ў Бішкеку саміту СНД.

Ісакаў заявіў пра сваю нязгоду з кадравай, унутранай і замежнай палітыкай, якая праводзіцца прэзідэнтам Бакіевым, і перайшоў на бок апазіцыі.

Акрамя таго, удзельнікі акцыі пратэсту патрабуюць вызваліць асуджаных у мінулым годзе лідэра «Партыі зялёных» Эркіна Булекбаева і яшчэ шэраг апазіцыянераў, якія атрымалі тэрміны за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту ў розных рэгіёнах рэспублікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю5

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю5

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць