Улада44

Садом і Гамора ў МУС і КДБ

У інтэрнэце забіў чарговы фантан бруду пра ўнутранае жыццё беларускіх сілавікоў.

У інтэрнэце забіў чарговы фантан бруду пра ўнутранае жыццё беларускіх сілавікоў.

На сайце belaruspartisan.org з'явіўся матэрыял-гутарка, прысвечаны карупцыі ў вышэйшых шэрагах беларускіх праваахоўных органаў.

У якасці асобы, якая раскрывае таямніцы, выступіў былы капітан МУС Вячаслаў Дудкін. Не просты опер з раёна. Калісьці ён быў набліжаным да кіраўніка міністэрства Уладзіміра Навумава і вёў справу аб фактах карупцыі ў канкурэнтнай структуры КДБ.

Аднак Навумава знялі — у выніку дзейнасці Віктара Лукашэнкі, сцвярджае Дудкін, і ў маі мінулага года капітан вымушаны быў уцячы ў Расію, дзе знаходзіцца і цяпер, хаваючыся ад беларускага камітэту дзяржбяспекі, які, паводле слоў былога капітана, шукае яго «па адмысловай схеме».

Дудкін распавядае шмат цікавага. Маўляў, міністр Навумаў быў адзіным, хто насамрэч узяўся за раскрыццё карупцыі ў КДБ. І прыводзіць канкрэтны прыклад, як мінская бізнэсвумэн Ганна Доўгая, трапіўшы за краты за ўласныя махінацыі, распавяла пра свае сувязі — усялякага характару — з палкоўнікамі КДБ М.Міхалапам і А.Мяцеліцам. Гісторыя тая заблытаная і неадназначная. Але ў выніку абодва палкоўнікі трапілі ў турму на працяглыя тэрміны. Што і пацягнула за сабой сапраўдную вайну паміж КДБ і МУС.

У гэтую вайну ўцягнутыя самыя розныя людзі: ад кіраўніка дзяржавы, які асабіста вызваліў Ганну Доўгую з турмы, да капітана Дудкіна.

Расказ Дудкіна здольны ўразіць любога нармальнага чалавека. Карціна, апісаная ім, нагадвае расійскія палітычныя дэтэктывы пачатку 90-ых. Вядома, што варта крытычна ставіцца да гэтай гісторыі. У каментарах нейкая, без сумневу дасведчаная, асоба расказвае і пра грахі самаго Дудкіна.

Наколькі прагнілай з’яўляецца беларуская дзяржаўная сістэма, калі МУС і КДБ, якія павінны абараняць закон і дзяржаву, змагаюцца паміж сабой ў ачарненні адно аднога? Прычым для ачарнення выкарыстоўваюць любыя метады. Перамагае той, хто здолее даказаць большую колькасць злачынстваў, здзейсненых супернікам.

Меркаваць аб гэтай прыхаванай вайне мы можам толькі па больш-менш гучных адстаўках і прызначэннях. Усе акалічнасці закуліснай вайны невядомыя нікому.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць