Эканоміка

500 еўра за праезд без чаргі. На польскай мяжы квітнее бізнэс па аб'ездзе «калейкі»

Чарга велікагрузаў на польска-беларускай мяжы расцягнулася на 60 кіламетраў, ад тэрмінала ў Кукурыках да горада Мендзыжэц-Падляскі. Гэта стымулюе нелегальны бізнэс, які прадае месцы на аб'езд «калейкі». Паводле звестак выдання Rzeczpospolita, такса на праезд па-за чаргой у апошні час вырасла са 100 да 500 еўра. Паліцыя штрафуе парушальнікаў, але кіроўцы мяркуюць, што яна магла б дзейнічаць больш актыўна. Выданне Most тлумачыць, як працуе гэты бізнэс і як яму спрабуюць супрацьстаяць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Infotrans.by

Дальнабойнікі ведаюць, што ёсць два нелегальныя спосабы аб'ехаць чаргу. Па-першае, падаць паліцыі «ліпавыя» дакументы пра тое, што фура вязе груз, які хутка псуецца. Такіх прапускаюць па-за чаргой.

Іншая схема заключаецца ў тым, што кіроўцы купляюць дакументы, у адпаведнасці з якімі нібыта едуць не на мяжу, а да сябе на базу або на адрас нейкага кліента, які зарэгістраваны недалёка ад мяжы. Таму паліцыя прапускае іх.

Далей яны зноў спрабуюць аб'язджаць «калейку» — нібыта едуць у мытнае агенцтва, якое размешчана перад самай мяжой. Там іх таксама прапускаюць без чаргі. Затым гэтыя фуры ўбудоўваюцца ў чаргу з бакавых дарог. Аднак для гэтага ім патрэбныя саўдзельнікі, якія на аўтобусах або аўтамабілях блакуюць рух іншым грузавікам.

У перыяды крызісу на мяжы іх цэны растуць, але перавозчыкі гатовыя несці дадатковыя выдаткі, паколькі прастой фуры абыходзіцца яшчэ даражэй.

Паводле звестак польскай падаткова-мытнай адміністрацыі, сярэдні час чакання ў чарзе цяпер складае 47 гадзін. Аднак, як мяркуе Rzeczpospolita, гэтае значэнне фарміруецца з тых, хто прастойвае ў чарзе па два тыдні, і тых, хто праязджае без чаргі. Незадаволеныя пастаянна выклікаюць на такіх парушальнікаў паліцыю, а яна штрафуе тых, хто едзе ў аб'езд.

З пачатку года дальнабойнікам выпісана больш за тысячу такіх штрафаў. Цяпер на дарозе № 68, якая вядзе да памежнага пераходу, кругласутачна дзяжураць некалькі дзясяткаў паліцэйскіх, але кіроўцы мяркуюць, што часта яны даволі пасіўныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць