Мінздароўя ўдакладніла колькасць пацярпелых у ДТЗ на Смілавіцкім тракце — 43 чалавекі
Паводле ўдакладненай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у бальніцы Мінска і Мінскай вобласці з траўмамі пасля ДТЗ на Смілавіцкім тракце, звярнуліся 43 чалавекі.

Брыгады хуткай меддапамогі Мінска даставілі ў прыёмныя аддзяленні больш за 30 пацярпелых, 3 пасажырам аказана меддапамога на месцы ДТЗ, яшчэ некалькі чалавек прыбылі ў бальніцы самастойна.
Усяго было задзейнічана 8 брыгад хуткай меддапамогі.
Ва ўстановах аховы здароўя, пасля правядзення дыягностыкі, 8 пацыентаў былі шпіталізаваны. Двум праведзены аператыўныя ўмяшанні. Астатнім пацыентам аказана меддапамога ў прыёмных аддзяленнях бальніц, дадзены рэкамендацыі па амбулаторным лячэнні.
Сёння ранкам на Смілавіцкім тракце за Мінскам маршрутны аўтобус МАЗ сутыкнуўся з грузавіком Volvo, што стаяў на дарозе.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары