Вайна2929

МЗС Украіны даручыла ўсім консульствам прыпыніць аказанне консульскіх паслуг для мужчын 18—60 гадоў

Афіцыйна ўкраінскія ўлады аб увядзенні забароны не паведамлялі.

Ілюстрацыйнае фота Sergeant Markus

МЗС Украіны даручыла ўсім консульствам прыпыніць аказанне консульскіх паслуг для мужчын 18—60 гадоў, піша Радыё Свабода.

Абмежаванне доступу да консульскіх паслуг уводзіцца ў сувязі з «працягам узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны» і з мэтай не дазволіць грамадзянам Украіны пазбягаць «абавязку па ўрэгуляванні пытання вайсковага ўліку», сцвярджаецца ў лісце.

Забарона будзе дзейнічаць з 23 красавіка да атрымання ведамствам тлумачэнняў адносна палажэнняў Закона аб мабілізацыі, які набудзе моц у маі. Да таго часу ўкраінцы, якія падпадаюць пад дзеянне забароны, змогуць толькі аформіць дакументы для вяртання ва Украіну.

Афіцыйна ўкраінскія ўлады аб увядзенні забароны не паведамлялі.

Вярхоўная Рада Украіны 11 красавіка прыняла новы закон аб мабілізацыі, у якім, у прыватнасці, робяць больш строгімі правілы вайсковага ўліку. Праз 5 дзён закон падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Закон уступіць у сілу ў маі.

Згодна з дакументам, усе ваеннаабавязаныя грамадзяне Украіны павінны ўдакладніць свае вайскова-ўліковыя даныя на працягу 60 дзён пасля публікацыі тэксту закона. Гэта датычыцца і тых, хто пражывае за мяжой, без дакумента аб воінскім уліку ўкраінцам не будуць аказваць консульскія паслугі.

Ваеннае становішча ва Украіне дзейнічае з 24 лютага 2022 года — дня поўнамаштабнага расійскага ўварвання. З гэтага ж дня пачалася і мабілізацыя. Мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 год быў абмежаваны выезд з краіны. Заканадаўчыя нормы, аднак, на думку ўладаў, не дазвалялі эфектыўна арганізаваць працэс мабілізацыі, паведамлялася пра шматлікія выпадкі адмовы атрымліваць позвы, з'яўляцца па іх для зверкі звестак і гэтак далей. Новы закон, па задуме яго аўтараў, павінен устанавіць дакладныя правілы прызыву і ўзмацніць адказнасць за ўхіленне ад яго.

Каментары29

  • ..
    23.04.2024
    Один израильский блогер или журналист (не помню кто точно, Ауслендер наверное) на вопрос украинца, как так получается, что у нас люди бегут из страны от мобилизации, а у вас после 7 октября очереди резервистов, возвращающихся в страну, и набраны 150% от запланированного, просто выложил список детей и родственников крупных израильских чиновников, которые воюют в Газе, а не сражаются удаленно из Лондона. Украине - победы.
  • Беларус з-пад Слоніма
    23.04.2024
    Вось гэта нешта зусім глузды паехалі ва ўкраінскага кіраўніцтва...
  • Хмм
    23.04.2024
    Жэўжык , а хто ім зробіць "пасля вайны"? Калі самі яны не хочуць нічога зрабіць для перамогі (маю на ўвазе ўхілянтаў)?
    Для тых, хто баіцца на фронт, трэба рабіць стройбат - няхай будуюць умацаванні, тэхніку рамантуюць, снарады і дроны вырабляюць. Шмат чаго патрэбна таго, што можна рабіць на адлегласці ад фронта, неабавязкова ўсіх у штурмавікі адпраўляць.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць