Грамадства1818

Саннікаў: Вік праводзіў у Беларусі інтарэсы Германіі і Расіі, але ніяк не Беларусі

Беларускі палітык выказаўся на смерць экс-кіраўніка місіі АБСЕ ў Мінску, абвінаваціўшы яго ў спрыянні рэжыму Лукашэнкі.

Ханс-Георг Вік у 2001 годзе. Фота: osce.org

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў у сваім фэйсбуку крайне негатыўна ацаніў дзейнасць у Беларусі памерлага нямецкага дыпламата Ханса-Георга Віка.

«Пайшла значная фігура беларускай палітычнай сцэны. Менавіта беларускай, таму што найважнейшы перыяд пры канцы лёту яго міжнароднай кар'еры быў звязаны з Беларуссю.

Многія станоўча ацэньваюць яго працу ў Беларусі ў якасці кіраўніка кансультатыўна-назіральнай місіі АБСЕ ў 1998-2001 гг. Маўляў, стараўся, але нічога не змог зрабіць супраць зверскага рэжыму.

У мяне іншае меркаванне.

Ханс-Георг Вік быў актыўным будаўніком гэтага рэжыму. Менавіта ён заклаў асновы міжнароднага прызнання Лукашэнку, нягледзячы на відавочныя злачынствы рэжыму.

Ён актыўна разбураў любыя спробы аб'яднання і ўзгодненых дзеянняў апазіцыі. Ён праводзіў у Беларусі інтарэсы Германіі і Расіі, але ніяк не Беларусі. Ён умела садзейнічаў утойванню палітычных забойстваў 1999-2000 гг.

Пасля Вік дастаткова прынцыпова крытыкаваў рэжым Лукашэнкі і яго дзейнасць, але ўжо не маючы магчымасці на штосьці ўплываць.

Так сотні былых дыпламатаў і палітыкаў раптам бачаць пасля завяршэння сваёй кар'еры, падчас якой яны рабілі ўсё, каб Лукашэнку было добра, а Беларусі дрэнна.

Гэта не скончылася і дагэтуль», — напісаў беларускі палітык. 

Каментары18

  • Палітычны Гурман
    25.05.2024
    CV, не перадзёргвайце, ён не катлетны барон, а знаны беларускі кухар - голас беларускага падплінтусся, так бы мовіць. 
  • БелГазета
    25.05.2024
    На адной з каныерэнцый беларускай апазіцыі, што ладзілася ў Беластоку на пачатку 2000-х, Вік заявіў, што Беларусі трэба інтэгравацца з Расіяй, бо толькі так яна прыйдзе да дэмакратыі. Пра гэта пісалі ў БелГазеце.

    У гэтым і была мэта Германіі - скараціць палітычнае ўраўненне на адну пераменную (Беларусь), каб мець стабільныя стасункі з Расіяй і каб (сапраўдная) беларуская апазіцыя, 'нацыяналісты' не блыталіся пад нагамі.
  • do trzech razy sztuka
    25.05.2024
    негатыўна ацаніў дзейнасць у Беларусі памерлага нямецкага дыпламата Ханса-Георга Віка.

    агрофюрер тоже так считает. Ура !

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць