Грамадства11

Хлопец з Чавусаў вырашыў пазнаёміцца з дзяўчынай і атрымаў крыміналку за рэабілітацыю нацызму

Малады чалавек прынёс прысягу і стаў выконваць заданні.

Скрыншот відэа: СК

Жыхару Чавусаў спадабалася дзяўчына ў сацсетках. Але напісаць ёй сарамлівы 24-гадовы хлопец пасаромеўся. Ён вырашыў дзейнічаць інакш — праз яе сяброў на сайце.

Хлопец напісаў аднаму са спісу кантактаў дзяўчыны. Завязаліся зносіны, маладыя людзі пасябравалі — жыхар Чавусаў думаў, што новы прыяцель дапаможа яму пазнаёміцца з дзяўчынай. Аднак той прапанаваў яму ўступіць у неанацысцкую арганізацыю, паведамляе СК.

Сілавікі апублікавалі відэа «прысягі» хлопца, у якой ён абяцае абараняць інтарэсы арганізацыі любой цаной. А за парушэнне клятвы — «заплаціць крывавую цану».

У СК сцвярджаюць, што хлопец стаў выконваць заданні арганізацыі. У прыватнасці, ён намаляваў эмблему СС у цэнтры Магілёва. Яго вылічылі па камерах і затрымалі.

У дачыненні да жыхара Чавус распачалі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму. Яму пагражае ад штрафу да пяці гадоў калоніі.

Каментары1

  • feafania
    28.05.2024
    Падобна на тое, што гэтую самую арганізацыю прыдумалі самі ж мянты, бо не зразумела, навошта здымаць на відэа нейкую там прысягу. Гэта іх почырк. Так яны рабілі 20 гадоў назад з наркотыкамі - самі ж прасілі праз падстаўных асоб купіць ці прадаць наркату, а потым арыштоўвалі моладзь. У іх проста плян па раскрыцю злачынстваў. Самі ствараюць, самі ж і раскрываюць.

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі4

Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча25

Цалкам перакрыта траса М1 пад Дзяржынскам

Сіманьян паскардзілася, што людзі ціха байкатуюць творы Z-пісьменнікаў і кінематаграфістаў2

Клімавіцкі каледж на Дні беларускага пісьменства прэзентаваў арыгінальную экспазіцыю: кулямёт Максім, гранатамёты, дубінку АМАПа, форму спецназа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць