У Мінску міліцыя зладзіла рэйды па барах — і завяла шмат крымінальных спраў
Праверылі 300 зон адпачынку.

Сталічная міліцыя вырашыла праверыць месцы адпачынку моладзі. Усяго сілавікі праверылі 300 зон адпачынку — шукалі ў асноўным наркотыкі.
У афіцыянта і бармэна аднаго з рэстаранаў на працоўным месцы знайшлі гашыш. У Кастрычніцкім раёне службовы сабака выявіў у наведвальніка кафэ разавую дозу марыхуаны — аказалася, ён яе вырошчвае дома.
Двое жыхароў Фрунзенскага раёна былі затрыманыя пры продажы 50 грамаў гашышу. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі менчука, які кіраваў аўто ў наркатычным ап'яненні, пры сабе ў яго выявілі псіхатропныя.
У сталічнай міліцыі заявілі, што па выніках рэйдаў распачалі 10 крымінальных спраў за незаконны абарот наркотыкаў. Мерапрыемствы будуць працягвацца.
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары