Свет33

Спецпрадстаўнік Пуціна назваў Расію «хрысціянскай краінай» 

«Калі ў Францыі абмяркоўваўся закон аб аднаполых шлюбах, на вуліцы выйшла палова краіны, якая адстойвала меркаванне, што шлюб — гэта саюз паміж мужчынам і жанчынай».

Разбураны ў выніку расійскіх удараў Харкаў. Фота: Андрэй Марыенка / УНІАН

Спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой назваў Расію «хрысціянскай» і «кансерватыўнай» краінай. Адмову ад заходніх каштоўнасцяў ён лічыць «не самым простым пытаннем», піша РБК.

Расія з'яўляецца «хрысціянскай краінай», нягледзячы на разнастайнасць нацыянальнасцяў і культур. Пра гэта на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ) заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой.

«У нас ёсць вялікая доля людзей, якія прадстаўляюць цюркамоўныя культуры, значная доля людзей, якія прадстаўляюць культуры сярэдняўсходнія, культуры будысцкія, ёсць тыя, што вызнаюць юдаізм, — адзначыў Швыдкой. — Але ўсё ж Расея-краіна хрысціянская. У гэтым сэнсе мы не можам сказаць, што падмурак нашай культуры знаходзіцца па-за хрысціянскіх каштоўнасцяў».

Адмову ад заходніх культурных каштоўнасцяў Швыдкой назваў «не самым простым пытаннем». Гістарычна, на ягоную думку, Расіі «заўсёды ўсё было цікава». «Мы адстойваем традыцыйныя каштоўнасці, і паверце мне, што традыцыйныя каштоўнасці ў Еўропе і ў Амерыцы падтрымлівае значная колькасць людзей, — працягвае Швыдкой. — Калі ў Францыі абмяркоўваўся закон аб аднаполых шлюбах, на вуліцы выйшла палова краіны, якая адстойвала меркаванне, што шлюб — гэта шлюб паміж мужчынам і жанчынай».

Швыдкой таксама назваў Расію «кансерватыўнай» краінай, адзначыўшы, што гэта тое, што неабходна ў сучасным свеце: «але пры гэтым Расія — краіна, якая змяняецца, — дадаў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі. — Важна зразумець, што кансерватызм не адмяняе развіцця».

Па даных апытання Фонду «Грамадская думка» на 2023 год, 62% расіянаў лічаць сябе праваслаўнымі, 8% вызнаюць іслам, 23% сцвярджаюць, што не вызнаюць ніякія рэлігіі.

Каментары3

  • 111
    06.06.2024
    Как дикая кровожадная аморальная бескультурная необразованная орда может быть христианской страной?
  • Рамзан Ахматыч
    06.06.2024
    Да, дон, христианская, дон, ахалай-махалай.
  • Владислав
    06.06.2024
    Маскавіты ўмеюць нахабна і не задумваючыся распаўсюджваць фэйкі.
    Нармальныя людзі (не юродівыя) ведаюць, што перш чым называць сябе хрысціянінам, трэба выконваць запаведзі.
    Дзве запаведзі Хрыста: 1) Любі Бога, 2) Любі бліжняга свайго, як самога сябе.
    І дзесяць запаведзяў са старога запавету. Але.
    Ці могуць рашысты ўстрымацца ад ілжэсведчанняў, калі хочуць паклёпнічаць на ўкраінцаў, англасаксаў і ўсіх вакол?
    Ці могуць яны ўстрымацца ад забойстваў і рабаванняў?

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць