Усяго патроху

З панядзелка Беларусь зноў накрыюць моцныя снегапады

За мінулыя суткі вышыня снежнага покрыва падрасла на 2‑8 см, і зараз яна складае ад 9 да 32 см. У Мінску яна складае 25 см.

Атлантычны цыклон, які прынёс у Беларусь снегапады, паступова губляе былую моц ды ссоўваецца ў бок Латвіі,

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

За мінулыя суткі вышыня снежнага покрыва падрасла на 2‑8 см, і зараз яна складае ад 9 да 32 см. У Мінску яна складае 25 см.

Прыкметна аслабелі маразы — да мінус 2—10 градусаў.

У найбліжэйшыя выхадныя дні пад уплывам чарговага атлантычнага цыклону і атмасферных франтоў, што сунуцца з Заходняй Еўропы, у Беларусі захаваецца па‑сапраўднаму зімовае надвор’е.

У многіх раёнах пройдзе снег.

У суботу, 30 студзеня, месцамі з мяцеліцай. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўсходні, умераны, 30 студзеня — парывісты.

Тэмпература паветра ў ноч на 30 студзеня складзе 5—11 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе пры праясненнях — да мінус 14 градусаў.

Суботнім днём прагназуецца мінус 2—8 градусаў.

У ноч на нядзелю, 31 студзеня, тэмпература паветра істотна не зменіцца і складзе мінус 4--11 градусаў. Днём чакаецца ад 1 да 7 градусаў марозу.

У першы дзень лютага прагназуецца пагаршэнне ўмоў надвор’я ў Беларусі пад уплывам чарнаморскага цыклону.

На большай частцы краіны чакаюцца працяглыя моцныя снегапады і завеі, на дарогах ўтворацца снежныя заносы. На усходзе пройдзе мокры снег. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля градусаў на ўсходзе да мінус 7 градусаў на захадзе краіны.

У далейшым чакаецца няўстойлівае надвор’е:

час ад часу будзе ісці снег, у начныя гадзіны тэрмометры пакажуць мінус 7‑14 градусаў, пры праясненнях да мінус 15‑18 градусаў. Дзённая тэмпература будуць вагацца ад мінус 1 градуса да мінус 8, месцамі да 12 градусаў ніжэй за нуль.

Каментары

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць