Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй
Паводле адной з версій, ён мог перасячы мяжу і пайсці на тэрыторыю Украіны.

Shot
Сёння ўначы ў вайсковай частцы ў Козінскім раёне Белгарадскай вобласці Расіі 28-гадовы радавы напаў на іншых вайскоўцаў, піша Shot.
Мужчына застрэліў дваіх і параніў аднаго саслужыўца, пасля чаго збег. Зброю забраў з сабой. Папярэдняя прычына — бытавы канфлікт.
Вядома, што нападнік — ураджэнец горада Чабаксары. Мужчыну шукаюць ужо больш за дзесяць гадзін.
Паводле адной з версій, ён мог перасячы мяжу і пайсці на тэрыторыю Украіны.
-
Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы
-
22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы
-
У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц
Каментары