Меркаванні

Як лапцем па балоце

Калі б рэфэрэндум сапраўды стаяў на парадку дня, пра яго паведаміла б аўтарытэтнейшая крыніца. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Калі б рэфэрэндум сапраўды стаяў на парадку дня, пра яго паведаміла б аўтарытэтнейшая крыніца. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Пасьля хуткацечнай сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам у Сочы пайшла новая хваля размоў пра немінучы рэфэрэндум па канстытуцыйным акце. Але хто яе пагнаў? Бульварная расейская газэта «Жизнь», спаслаўшыся на Івана Макушка – прэсавага сакратара Паўла Барадзіна. Што адзін, што другі пэрыядычна абвяшчаюць нешта падобнае, нібы лапцем па балоце ляпаючы.

«Рэфэрэндум сёлета малаімаверны, – кажа палітоляг Андрэй Фёдараў. – Паведамленьне жоўтай газэты не падобнае на пачатак прадуманай піяр-кампаніі». Сапраўды, калі б рэфэрэндум стаяў на парадку дня, пра яго хіба паведаміла б аўтарытэтнейшая крыніца. Напрыклад, фірмавы жанр, – «крыніца ў Крамлі».

У сьціслыя тэрміны плебісцыт цяжка арганізаваць нават тэхнічна, бо ёсьць жа пэўная працэдура. Бакі мусяць ухваліць праект на супольным дзяржсавеце. Пакуль жа не чутно нават пра тое, што розныя варыянты зьведзеныя ў нешта адно.

Галоўнае ж, на думку Андрэя Фёдарава, тое, што ў беларускага боку яшчэ не такія слабыя пазыцыі, каб падымаць рукі ўгору. Ёсьць сама мала два козыры: транзыт і вайсковыя базы. Плюс такая нібыта эфэмэрная, але грозная зброя, як рыторыка. Справакаваць антыкрамлёўскую кампанію зь Менску, атрымаць абвінавачаньні ў канчатковым пахаваньні братняй інтэграцыі – гэта Маскве было б надта недарэчы перад сваімі думскімі, а потым і прэзыдэнцкімі выбарамі.

А ўявеце сабе такі фінт вушамі: Менск пад пугай згаджаецца на плебісцыт – і з трэскам яго правальвае. Такіх удараў вялікія маскоўскія камбінатары ня зьведвалі даўно...

Зрэшты, сярод крамлёўскіх дарадцаў пэўна ж ёсьць цьвярозыя галовы, што кажуць: кіньце, хлопцы, дурное! Якое, да д’ябла, зьбіраньне земляў – тут бы ўтрымацца ў сёньняшніх межах... А Захад, вы думаеце, так і кінецца прызнаваць анэксію?

Што ж да сустрэчы тэт-а-тэт у «Бачаравым ручаі», то экспэрты схільныя лічыць, што бакі не паразумеліся. Газавае пытаньне адсунутае бліжэй да канца году, мяркуюць эканамісты Валер Дашкевіч і Яраслаў Раманчук. Зь іншага боку, гэта пацьвердзіў пасол у Маскве Васіль Даўгалёў, які заявіў, што цэны на газ будуць абмяркоўвацца ў кастрычніку-лістападзе.

Тым часам іншыя аналітыкі зважаюць на тое, што наш урад фактычна пачаў капаць акопы газавай вайны. Прымаюцца рашэньні, звышзадача якіх – перазімаваць, не акалеўшы. Дый маральна народ ужо рыхтуюць. Наўрад ці віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка толькі зь любові да чыстай тэорыі стаў публічна разважаць на выбухованебясьпечную тэму падвышэньня камунальных тарыфаў на $32–35 пры некалі абяцаных $4–5 на год.

Карацей, насоўваецца суворая для ўсіх зіма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў24

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма3

Іранскія футбалісткі адмовіліся спяваць гімн і вяртацца на радзіму1

Мінчук уклаў дзясяткі тысяч даляраў у сонечныя панэлі, але праз тры гады грошы зніклі14

Хто стаіць за самымі вядомымі малюнкамі Мінска3

Рыжанкоў: Еўрасаюз, дзе ваша рэакцыя на гэтыя гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта?38

Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнай падтрымкі ў арганізацыю «Побач»3

Прэм'ер-міністрам Непала павінен стаць былы рэпер. Ён перамог на выбарах пасля пратэстаў пакалення Z1

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі: Мы самі вызначым, калі скончыцца вайна

Трамп пачаў дарыць сваім чыноўнікам туфлі — усе аднаго брэнду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў24

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць