Грамадства77

Мінімум пяць шахедаў заляцелі ноччу ў Беларусь: адзін дабраўся ажно да Століна

У ноч на 31 ліпеня адбыўся самы масавы залёт «шахедаў» у паветраную прастору Беларусі за ўвесь перыяд маніторынгу. Паводле інфармацыі групы «Беларускі Гаюн», усяго за мінулую ноч у Беларусь заляцелі не менш за пяць дронаў-камікадзэ тыпу «шахед».

Беларускі Гаюн

Першы з шахедаў зайшоў у Беларусь недзе ў 23:20 каля в. Асарэвічы Брагінскага раёна. І ўжо ў 23:50 з аэрадрома «Баранавічы» быў узняты знішчальнік ВПС РБ, які больш за гадзіну лётаў па ўсім паўднёвым усходзе Беларусі паблізу памежжа.

@nashaniva Мірнае неба над галавою больш не мірнае #беларусь #лукашенко #депутаты #чиновник #власть #правительство #всрб #нашаніва ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Знішчальнік заўважалі ў раёне Рэчыцы, Гомеля і паблізу іншых населеных пунктаў у прыграніччы з Украінай, што сведчыць аб тым, што знішчальнік праводзіў інтэнсіўны пошук цэляў і быў узняты не проста на разведку, а на мэтанакіраванае выяўленне шахедаў над Беларуссю. Ён прабыў на поўдні краіны да 01:30 ночы, але і пасля яго вяртання ў «Баранавічы» шахеды працягнулі заходзіць у Беларусь.

Дроны-камікадзэ ўварваліся ў паветраную прастору Беларусі ў раёне Лоева, Асарэвічаў і в. Кірава (Брагінскі раён). Па часе гэта адбывалася ў 23:20 (№1), 00:05 (№2), 01:20 (№3), і апошняя група зайшла ў Беларусь у раёне 02:30 ночы, прычым у апошнім выпадку іх было адразу дзве адзінкі.

Каментары7

  • Яніна
    31.07.2024
    Калі ўжа шарахне каго?
  • dsf
    31.07.2024
    Бяспечнае неба, даўно вядома, што войскі СПА ў Белоруссіі патрэбны толькі для абароны драздоў. і гэта не жарт.
  • Аххаха
    31.07.2024
    Яніна, усіх губернскіх? Тут атамная патрэбная

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць