Улада11

Затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам

Увечары 8 лютага ў Мінску спроба правесці акцыю салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, якія знаходзяцца пад вартай ужо год, закончылася затрыманнем яе ўдзельнікаў.

Прыкладна ў 18 гадзін каля 15 актывістаў маладзёжных апазіцыйных рухаў выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы партрэты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Практычна адразу да іх падбеглі людзі ў цывільным і ўзялі ў кола. Пры гэтым два міліцыянеры ў форуме папярэджвалі прысутных аб незаконнасці іх дзеянняў.

Праз 2-3 хвіліны на плошчу прыехалі два аўтобусы з супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія затрымалі маладых людзей.

Як і раней, невядомыя людзі ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, закрывалі аб'ектывы фота- і відэакамер, спрабавалі адціснуць журналістаў ад месца падзеі. Яны нават не дазволілі падысці да ўдзельнікаў акцыі журналістам з дыктафонамі.

Нагадаем, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўлена абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» была распачата справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта Асіпенку і Аўтуховічу было прад'яўлена 20 лістапада.

8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачанні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць