Вайна5959

Расійскі апазіцыянер, які выйшаў па абмене вязнямі: Для мяне недапушчальна дапамагаць УСУ

Расійскі апазіцыйны палітык Андрэй Півавараў быў вызвалены ў выніку абмену вязнямі паміж Захадам і Расіяй. У інтэрв'ю «Новай газеце. Еўропа» сярод іншага ён выказаўся пра падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў і пра расейцаў, што ідуць на фронт.

Андрэй Півавараў. Скрын відэа «Новая газета. Еўропа»

Андрэй супраць вайны. Але пытанне, ці падтрымліваць УСУ, для яго неадназначнае. Ён кажа, што палітыку трэба быць патрыётам і любіць сваю краіну, якой бы яна ні была.

«Што тычыцца УСУ. (…) Гэта такое вось пытанне, якое няправільна наогул задаваць расійскім палітыкам, таму што зразумела, што чалавек, які хацеў бы адказаць на яго інакш, чым я, адразу атрымлівае крымінальную справу ў Расіі. (…)

Што тычыцца падтрымкі менавіта ваенных сіл, на жаль, гэта недапушчальна для мяне, таму што ўсё ж такі я застаюся расійскім палітыкам», — сказаў у інтэрв'ю Півавараў.

Пра расейцаў, якія ідуць ваяваць супраць украінцаў, ён заўважыў, што шмат каго гоніць страх і беднасць.

«І можа быць, гэтыя людзі не з'яўляюцца прыхільнікамі дэмакратычных ідэалаў, (…) але жадаць ім смерці, дапамагаць гэтаму для мяне недапушчальна. Таму я планую займацца грамадскай, палітычнай дзейнасцю, каб знаходзіць спосабы задушыць у грамадстве падтрымку гэтага і пастарацца ўдарыць па фінансавым аспекце.

Але падтрымліваць тых людзей, якія са зброяй у руках змагаюцца супраць Расіі, я не гатовы», — шчыра казаў Півавараў.

Каментары59

  • Злы каталік
    04.08.2024
    Засуньце яго туды , адкуль забралі
  • Лол
    04.08.2024
    Гэта поўнае дно. Абсалютна нецікавыя шэрыя асобы, шкадавальнікі "мальчиков в трусиках". Некаторыя з іх нават за зняццё санкцый выступілі. Карысныя ідыёты.
  • Донер
    04.08.2024
    А чаму расейскі апазіцыянер абавязкова мусіць данаціць на ВСУ? Калі ў яго няма сваякоў ва Ўкраіне, то яму ўсё ж такі бліжэй чмобікі. І гэта нармальна.

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць