Здарэнні1616

16 украінцаў хацелі збегчы ад мабілізацыі ў рэфрыжэратары з тушамі буйной рагатай жывёлы ФОТАФАКТ

Двое прадпрымальнікаў, якія займаліся пастаўкамі мяса з Украіны ў Малдову, вырашылі дадаткова зарабіць. Яны вырашылі вывезці ў аўтарэфрыжэратары 16 мужчын прызыўнога ўзросту.

Фота: паліцыя Адэскай вобласці

Паліцыя Адэскай вобласці высветліла, што двое 39-гадовых замежнікаў, якія займаліся перавозкай з Украіны мясной прадукцыі, арганізавалі незаконную перапраўку праз мяжу мужчын прызыўнога ўзросту. Яны схавалі ў рэфрыжэратары з мясам буйной рагатай жывёлы 16 ваеннаабавязаных мужчын і спрабавалі вывезці іх праз адзін з пунктаў пропуску ў Малдову.

За свае паслугі кожны «кліент» павінен быў заплаціць прадпрымальнікам ад 6000 да 8000 даляраў. Акрамя таго, яшчэ па 2000 еўра яны планавалі атрымаць ад ахвотных паставіць у пашпарце штамп аб законным уездзе на тэрыторыю суседняй краіны. Гэтую здзелку павінны былі арганізаваць ужо за мяжой.

Паліцыя канфіскавала грузавік, тавара-транспартную дакументацыю, тэлефоны.

Заведзеная крымінальная справа. Гора-прадпрымальнікам пагражае да 10 гадоў, але іх могуць выпусціць пад заклад 10 мільёнаў грыўняў (245 тысяч даляраў).

Каментары16

  • feafania
    06.08.2024
    everybody wants to rule the world, жадаючых ваяваць было мала і 2 гады таму. Хто хоча паміраць маладым? Ці можа вы начыталіся савецкай прапагандысцккай літаратуры пра другую сусьветную? я вас расчарую. Ні водзін з тых, з кім давялося размаўляць, мне не сказаў, што хацеў ісьці абараняць савецкую радзіму. Усе гэта зрабілі пад дулам пісталетаў.
  • Человек
    06.08.2024
    Натуральное крепостное право
  • Влад
    06.08.2024
    everybody wants to rule the world, процент тех, кто не хочет воевать есть в любой стране. Ужасно другое, что путин так довел до имперского безумия и нищеты своих рабсиян, что они готовы погибать за своего неадекватного царя, его олигархов у власти строящих свою имперскую политику трупами молодых людей. Средняя пенсия в рф на уровне 200$, а средняя зп около 500. А гробовые им царь обещает сразу по 10 тысяч. Вот и идут дурные ваньки «подзаработать», хотя бы для своих детей, путем собственной жизни. Да и не факт что деньги еще получат, десятки тысяч иванов числятся без вести пропавшими в черноземе.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука18

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць