Улада

Пакручасты шлях Беларусі ў Еўропе

10 лютага скончылася міжнародная канферэнцыя «Шлях Беларусі ў Еўропе». Заключнай яе часткай стала абмеркаванне ролі праграмы «Усходняе партнёрства» для Беларусі.

Удзел у дыскусіі прынялі Уладзіслаў Вялічка – cтаршыня Міжнароднага кансорцыуму «ЕўраБеларусь», Вольга Стужынская – прадстаўніца арганізацыі «Офіс за дэмакратычную Беларусь», Ралан Фрэдзенштайн з Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў, Аляксандр Стралкоў – прадстаўнік Інстытуту Еўропы Расійскай акадэміі навук, і Еўгеніюш Смоляр з варшаўскага Цэнтра міжнародных адносінаў.

На канферэнцыі былі акрэсленыя чаканні і перспектывы ўдзелу Беларусі ва «Усходнім партнёрстве» ў такіх галінах як эканамічнае супрацоўніцтва, адносіны ў сферы энергетыкі, палітычнае і сацыяльнае развіццё. Як зазначыла Вольга Стужынская --

«УП – гэта суфле, якое занадта рана дасталі з печы. Аднак удзел у праграме для Беларусі мае пазітыўныя вынікі.»
В.Стужынская таксама заўважыла, што УП дазволіла нашай краіне часткова пазбавіцца клішэ «апошняй дыктатуры ў Еўропе» і палегчыла працэдуру атрымання еўрапейскіх крэдытаў.

Аляксандр Стралкоў з Інстытута Еўропы РАН распавёў аб адносінах Расіі да праграмы УП.

«Расія адмоўна аднеслася да з’яўлення УП. Былі нават пажаданні, каб Еўропа кансультавалася з Расіяй у справах праграмы «Усходняе партнёрства». Адной думкі ў Расіі, натуральна, няма, аднак пераважаюць негатыўныя трактоўкі».

Еўгеніюш Смоляр сканцэнтраваўся ў сваім выступе на рэгіянальнай палітыцы. «Гэта памылка, што Беларусь і Польшча не маюць цесных адносінаў. Нам яны патрэбныя» – адзначыў палітолаг.

Канферэнцыя прыцягнула ўвагу не толькі апазіцыі і незалежных грамадскіх колаў. На ёй прысутнічалі дзяржаўныя чыноўнікі і прадстаўнікі вядучых ВНУ краіны. Відавочна, што цікавасць да еўрапейскага шляху Беларусі паступова прачынаецца і ў афіцыйных колах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду6

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа19

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным9

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду6

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць