Улада44

СТВ пайшло ў несазнанку

Яно не каментуе абвінавачанняў у плагіяце, прад’яўленых у ЗША ў дачыненні да стваральнікаў серыяла «Тэарэтыкі».

Сталічнае тэлебачанне (СТВ) не каментуе абвінавачанні ў плагіяце, прад’яўленыя ў ЗША ў дачыненні да стваральнікаў серыяла «Тэарэтыкі». Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе тэлеканала.

Камедыю «Тэарэтыкі» канал СТВ пачаў здымаць у канцы мінулага года. Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта тэлеканала, сцэнарый напісаны стваральнікамі папулярнага тэлесерыяла «Салдаты». У галоўных ролях занятыя ўдзельнікі каманды КВЗ «ЧП» Дзмітрый Танковіч і Яўген Смарыгін, а таксама акцёры тэатра і кіно Эвеліна Сакура, Таццяна Каліх, Генадзь Фамін, Алег Коц, Максім Паніматчанка. Дзеянне разгортваецца ў інтэрнаце закрытага гарадка атамшчыкаў, куды прыязджаюць маладыя вучоныя запускаць чарговы энергаблок АЭС.

9 лютага газета The New York Times паведаміла, што Чак Ларэ, прадзюсер амерыканскага серыяла «Тэорыя вялікага выбуху», у сваім блогу напісаў пра беларускі серыял «Тэарэтыкі».

Ён звярнуў увагу, што серыял цалкам скапіраваны з «Тэорыі вялікага выбуху».

«Калі мы паведамілі пра гэта юрыдычнаму аддзелу Warner Brothers, нам адказалі, што падаць у суд за парушэнне аўтарскіх правоў у Беларусі практычна немагчыма, бо тэлевізійная кампанія, якая выпускае гэту копію, належыць і кіруецца ўрадам Беларусі», — напісаў Чак Ларэ.

Як зазначыў з іроніяй Ларэ, паколькі іншага выхаду няма, беларусы, якія здымаюць «Тэарэтыкаў», можа быць, прачытаюць яго словы, «адчуюць віну» і дашлюць яму «пару фетравых капелюшоў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі8

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць