Грамадства33

Апячаталі кватэру былой палітзняволенай па справе студэнтаў Настассі Булыбенкі

Пра гэта дзяўчына паведаміла ў сваім інстаграме.

«На днях я даведалася, што маю кватэру ў Магілёве апячаталі. Хутчэй за ўсё гэта азначае, што я з'яўляюся часткай спецвытворчасці. Гэтая кватэра — адзінае і апошняе, што засталося ў мяне ад бацькі, які прапаў без вестак у 2009 годзе.

У мяне няма ніякай інфармацыі аб тым, як і калі гэта адбылося. Людзі, якія там жылі, не змаглі назваць нават дату, калі гэта адбылося — верагодна, яны вельмі спалоханыя», — напісала дзяўчына.

Ася Булыбенка — былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту. Дзяўчыну затрымалі 12 лістапада 2020 года і пазней асудзілі да 2,5 года калоніі па «справе студэнтаў». Яна цалкам адбыла свой тэрмін, а пасля вызвалення з'ехала з Беларусі.

Каментары3

  • Ноўнэйм
    14.10.2024
    Ася, пакуль мы не можам вярнуцца дамоў, кватэра непатрэбная. А вернемся - дык і ўся канфіскаваная нерухомасць вернецца да сваіх сапраўдных гаспадароў. А тыя, хто іх набывае сабе зараз праз нейкія там аўкцыёны, пойдуць лесам.
  • Нат
    14.10.2024
    Ну, зараз у прэзідэнты)
  • Нат
    14.10.2024
    Не, мой каментар павінен быў быць пад Пратасевічам, прабачце(

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць