Грамадства

Беларусь можа распачаць у Венесуэле здабычу газу

Пра гэта паведаміў пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес 22 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, Венесуэла прапанавала беларускаму боку стварыць яшчэ адно сумеснае прадпрыемства, якое спецыялізавалася б на здабычы газу. «Але беларускі бок прапанаваў дадаць гэты сектар у сферу дзейнасці ўжо існуючага СП «Петралера БелаВенесалана», — сказаў дыпламат.

Дыяс Нуньес падкрэсліў, што ў перспектыве беларуска‑венесуэльскае прадпрыемства зможа здабываць больш за 100 тысяч барэляў нафты за суткі. «Усе пытанні і праблемы былі вырашаныя. Праца працягваецца паводле намечанага курсу», — сказаў пасол.

Паводле інфармацыі пасольства Венесуэлы, «Беларусьнафта» ўжо зрабіла аплату першай часткі ўзносу за права ўдзельнічаць у якасці партнёра ў СП «Петралера БелаВенесалана», а венесуэльскі бок зацвердзіў выдзяленне СП пяці новых радовішчаў.

Акрамя таго, падпісана пагадненне паміж дзяржаўнай кампаніяй Венесуэлы PDVSA і «Беларуснафтай» аб правядзенні сумесных даследаванняў па разведцы і здабычы прыроднага газу на радовішчах Мапірэ, Мапірэ Сэнтраль, Сота Эстэ, Сота Нортэ і Ла Сейбіта.

Бакі таксама прапрацоўваюць праект па ўдзеле беларускіх спецыялістаў у газіфікацыі Каракаса.

Беларускі бок таксама ацэньвае аб’ёмы пастаўкі сырой нафты, якая мяркуецца з Венесуэлы на свае перапрацоўчыя заводы і праінфармуе аб сваёй гатоўнасці атрымаць першы груз аб’ёмам каля 500 тысяч барэляў нафты пры ўмове, што гэта акажацца эканамічна рэнтабельным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць