Грамадства11

Пастара ў Брэсцкай вобласці аштрафавалі за абрад хрышчэння

Прынялі воднае хрышчэнне дзевяць чалавек.

8 верасня ў царкве Маларыты каля вадаёма «Вайсковае возера», 71-гадовы прэсвітэр царквы з міжнароднага саюза цэркваў Евангельскіх хрысціян-баптыстаў Уладзімір Бурштын праводзіў урачыстую літургію. Дзевяць чалавек прынялі воднае хрышчэнне. Пасля месяца, на падставе відэазапісаў з камер відэаназірання, быў складзены пратакол у дачыненні да пастара, піша «Хрысціянская візія».

6 лістапада суд Маларыцкага раёна аштрафаваў яго на 800 рублёў па ч. 2 арт. 24.23 КаАП РБ — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яму паставілі ў віну правядзенне масавага мерапрыемства без узгаднення з адміністрацыяй Маларыцкага райвыканкама.

Год таму яго ўжо штрафавалі на 555 рублёў за казанне ў Драгічыне.

Каментары1

  • Цьху
    25.11.2024
    «6 лістапада суд Маларыцкага раёна аштрафаваў пастара на 800 рублёў па ч. 2 арт. 24.23 КаАП РБ — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яму паставілі ў віну правядзенне масавага мерапрыемства без узгаднення з адміністрацыяй Маларыцкага райвыканкама». / Хутка пры лукашызме без узгаднення з выканкамам нават сэксам не займешся, бо прыйдзецца ўзгадняць “масавае мерапрыемства” з двух асоб.

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны

Расійская армія пачала штурм Вялікай Навасёлкі. Яе захоп будзе мець велізарнае значэнне2

Пасол Украіны ў Турцыі расказаў, як Эрдаган выратаваў ад расійскага захопу Адэсу і Мікалаеў1

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі21

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →