Кіно22

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»

Тэлеканал HBO разглядае кандыдатуру брытанскага акцёра Паапа Эсіеду на адну з самых папулярных роляў на тэлебачанні ў гэтым годзе. Акцёр прэтэндуе на ролю прафесара Северуса Снэйпа (Златэус Злей у іншым перакладзе) у серыяле HBO «Гары Потэр», паведамілі the Hollywood Reporter шматлікія крыніцы.

Фота: Dave Benett / Getty Images for Harper's Bazaar UK

Крыніцы паведамляюць, што акцёру была прапанаваная роля, хоць незразумела, ці пачаліся перамовы сур'ёзна.

У ранейшых фільмах Снэйпа граў ужо нябожчык Алан Рыкман.

Пакуль што афіцыйна не зацверджаны ніводны акцёр у серыяле пра Гары Потэра, прэм'ера якога запланавана на 2026 год, хоць акцёр «Шпіёнскага моста» Марк Райлэнс блізкі да таго, каб атрымаць галоўную ролю мудрага і магутнага дырэктара школы Альбуса Дамблдора.

Алан Рыкман у ролі Северуса Снэйпа, кадр з фільма

Серыял досыць папулярны, каб спарадзіць некалькі чутак пра акцёраў, хоць тыя, якія прарочаць Кіліяна Мэрфі на ролю лорда Вальдэморта, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Эсіеду пачаў сваю кар'еру ў Каралеўскай Шэкспіраўскай трупе, дзе сыграў загалоўныя ролі ў пастаноўках «Гамлета» і «Караля Ліра». З тых часоў у яго былі ролі ў фільмах «Забойства ва Усходнім экспрэсе» і «Мужчыны», а таксама ў тэлешоу «Банды Лондана», праекце «Лазар» і эпізодзе «Чорнага люстэрка».

Каментары2

  • Сум
    05.12.2024
    Мне увогуле не падабаецца Гары Потэр, але дзецям ён няблага заходзіць.
    І надта кавэркаць вядомую гісторыю дзеля квоты, здаецца мярзотнай справай.
  • Усё гэта жахліва і сумна
    10.12.2024
    Толькі правыя ўратуюць Эўропу

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»1

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць