Эканоміка1414

Лукашэнка не выключае правалу мытнага саюзу

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам першага віцэ‑прэм’ера Андрэя Кабякова.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам першага віцэ‑прэм’ера Андрэя Кабякова.

Як паведамляе БелТА, Лукашэнка заявіў: «Мы будуем Мытны саюз. Але трэба разумець, што ён будзе асуджаны на правал, калі мы ўжо на гэтым этапе пачнём ўносіць нейкія папраўкі, выключэнні, якія супярэчаць гэтым працэсам, прыдумляць нейкую асаблівую мадэль…

Калі мы ствараем мытны саюз, то павінны кіравацца яго класічным паняццем, класічнымі прынцыпамі, якія агульнавядомыя. Менавіта на такі саюз мы згаджаліся першапачаткова. Калі пачаць рабіць агаворкі і канфіскоўваць нафту, нафтапрадукты, газ, цукар, малако, алей, мяса, пшаніцу, то такі мытны саюз, напэўна, ні Расеі, ні Казахстану, ні Беларусі не патрэбны» — кіраўнік Беларусі.

Ён пацікавіўся механізмам размеркавання сум увазнога мыта па бюджэтам трох краін. «Натуральна, гэта несувымерныя каэфіцыенты (Расія імпартуе тавараў у дзесяткі разоў больш, чым мы і Казахстан), але, тым не менш, выбудоўваць трэба палітыку так, каб мы ні ў чым не страцілі. Якая тут метадалогія рахунку? Ці прыйшлі вы да адзінай думкі?» — спытаў Лукашэнка Кабякова.

Ён папярэдзіў віцэ‑прэм’ера, як кіраўніка беларускай дэлегацыі ў Камісіі мытнага саюзу: «Мы ні ў якім выпадку не павінны ні падмануць нашых партнёраў, ні паступіцца сваімі інтарэсамі.

Мы павінны вызначыцца менавіта зараз, таму што потым, калі гэты працэс стане незваротным, ужо будзе позна змагацца за ўласныя інтарэсы. Мы не настолькі багатыя, каб ахвяраваць нейкімі інтарэсамі. Мы не Казахстан і тым больш не Расея — у іх ёсць чым ахвяраваць, у іх дастаткова шмат запасаў вуглевадароднай сыравіны».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць