Грамадства66

Лёва «Бі-2» расказаў, як яго спрабавалі развесці пранкеры Ваван і Лексус і выцягнуць на сустрэчу

Саліст гурта «Бі-2» апублікаваў пост, у якім расказаў, як яго спрабавалі падмануць пранкеры Ваван і Лексус. «Я не ведаю, што мяне магло чакаць у Турыне, але, думаю, нічога добрага».

Фота: levab2 / Instagram

Як распавёў Лёва ў інстаграме, яго спрабавалі выцягнуць на сустрэчу ў Турын пранкеры, звязаныя з расійскімі спецслужбамі, Лексус і Ваван. 

Паводле слоў Лёвы, пад выглядам рэлігійных габрэяў, якія прапануюць паўмільёна даляраў, пранкеры прызначылі яму сустрэчу. Усе перамовы вялі ад асобы фэйкавага Алега Кашына.

@nashaniva Дзверы кватэры Лёвы з «Бі-2» падпалілі невядомыя #политика #новости #беларусь ♬ Horror BGM of piano and strings - Shinnosuke Shibata

«Я не ведаю, што мяне магло чакаць у Турыне, але думаю нічога добрага. Пракалоліся яны хутка, бо ўяўляюць з сябе звычайных двоечнікаў <…> А тэлефанавалі з нумара, які ўжо выкарыстоўваўся ў пранку з Майклам Макфолам», — напісаў Лёва. 

25 студзеня 2024 года музыкаў гурта «Бі-2» затрымалі пасля канцэрту на Пхукеце. Затрыманнем наўпрост кіравалі расійскія ўлады, гэта была паказальная расправа над музыкамі, якія не падтрымліваюць вайну. Толькі праз ціск дыпламатаў і грамадскасці музыкаў адпусцілі і дэпартавалі ў Ізраіль.

Каментары6

  • Ёрк
    09.02.2025
    Acab, а што канторскаму “анархісту” не спадабалася?
  • Ё
    09.02.2025
    Наша Ніва, Лексус і Ваван гэта не “пранкеры звязаныя з расейскімі спецслужбамі”, гэта самыя натуральныя супрацоўнікі ФСБ на заробку, пад легендаваннем “пранкеры”.
  • Василисий
    09.02.2025
    Отличный ответ настоящего рокера, фото 10

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі34

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі34

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць