Свет11

Прэзідэнт Фінляндыі заявіў пра прагрэс на перамовах у Осла

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб расказаў, што падчас перамоў у Осла з удзелам спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа абмяркоўваліся пытанні бяспекі, энергетыкі і эканомікі ў кантэксце вайны Расіі супраць Украіны. Пра гэта фінскі лідар заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі Украіны і Нарвегіі ў Осла, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Аляксандр Стуб. Фота: УНІАН

Па словах Стуба, перамовы адбываліся на двух узроўнях: абмеркаванне кароткатэрміновых задач і разгляд агульнай карціны магчымага мірнага ўрэгулявання.

«У агульнай карціне мы знайшлі некаторыя элементы міру, якія заўтра будуць перададзеныя ў Санкт-Пецярбург. Мы абмеркавалі і вызначылі ключавыя элементы, звязаныя з бяспекай, а таксама з эканомікай. Усе гэтыя прапановы былі старанна прапрацаваныя прадстаўнікамі ЗША, Украіны і ключавых еўрапейскіх краін», — сказаў прэзідэнт Фінляндыі.

Што да кароткатэрміновых задач, то гаворка ішла пра супрацьпаветраную абарону, энергетычную інфраструктуру і частковае спыненне агню, у тым ліку дзеля забеспячэння энергетычнай і харчовай бяспекі.

Стуб дадаў, што ў сераду Уіткаф павязе ў Санкт-Пецярбург прапановы, падрыхтаваныя на аснове абмеркаванняў паміж прадстаўнікамі ЗША, Украіны і еўрапейскіх краін.

«Мы цалкам разумеем, што публічна будзе шмат шуму, але на тэхнічным узроўні мы лічым, што перамовы прасоўваюцца вельмі добра», — адзначыў фінскі прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у перамоўным працэсе пастаянна дасягаецца прагрэс, хоць у публічнай прасторы гэта не заўсёды відавочна.

Каментары1

  • Вольга
    20.10.2026
    А пра які прагрэс можна казаць, калі оркаў пры стале перамоваў не было - а былі толькі мужныя ўкраінцы - і кончанае быдла, якое намагаецца схіліць Украіну да капітуляцыі перад шматгадовымі ваеннымі імпатэнтамі?

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй3

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць