Свет88

NYT апісала пасланне Трампа Зяленскаму на перамовах у Осла

Амерыканскі бок на сустрэчы ў Осла паспрабуе пераканаць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пагадзіцца на тэрытарыяльныя саступкі дзеля пагаднення з Расіяй. Пра гэта піша The New York Times.

Фота Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп усё больш рашуча мае намер навязаць Зяленскаму здзелку. ЗША хочуць патлумачыць украінскаму лідару, што ўтрымліваць тэрыторыі не варта. Больш за тое, Украіна таксама зможа «зарабіць», калі адмовіцца ад пярэчанняў супраць пагаднення.

Памочнікі Трампа называюць цяперашні момант пераломным і настойваюць, што Зяленскі павінен даказаць гатоўнасць дамаўляцца з Расіяй, нават калі гэта азначае адмову ад тэрыторыі.

«Менавіта такім будзе амерыканскае пасланне Зяленскаму ў аўторак у Осла», — піша NYT.

20 кастрычніка з украінскім прэзідэнтам сустрэнецца спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф. Зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер далучыцца дыстанцыйна, бо захварэў. У абмеркаванні таксама возьмуць удзел прэм'ер Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. Пасля перамоваў у Осла Уіткаф мае намер паехаць у Маскву.

Паводле даных Axios, перад паездкай амерыканскія перагаворшчыкі падалі Трампу абноўлены план урэгулявання і атрымалі ад яго інструкцыі. У Осла таксама чакаюцца прадстаўнікі групы E4, куды ўваходзяць Вялікабрытанія, Германія, Францыя і Польшча, Еўрасаюза і НАТА.

Каментары8

  • Суровая правда
    20.10.2026
    офигеть, а в чем проблема? Не нравиться - воюй на свои средства сколько угодно
  • Бездарно, зато по-пророссийски
    20.10.2026
    Суровая правда малограмотности.
  • Ўн
    20.10.2026
    Калі каротка пасланне гучыць так.
    Аддайце яму, Гітлеру, Судеты і ен паабяцае больш ніколі ні на каго не нападаць.
    Аддайце злачынцу ўсе тое што ен запісаў у сваю канстытуцыю, задавольце ўсе яго хацелі і тады, можа быць, мы (тыя хто капітулюе перад агрэсарам) дадзім вам нейкія там гарантыі якія ніколі не будзем выконваць.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць