У Пецярбургу гарадскі аўтобус страціў кіраванне і пратараніў некалькі машын ды іншы аўтобус ВІДЭА
Аварыя адбылася ў Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбурга, на Варшаўскай вуліцы, паведамілі ў гарадскім упраўленні МУС.

Пацярпелы ў выніку наезду аўтобус. Фота: Фонтанка
Паводле інфармацыі выдання «Фонтанка», разглядаецца версія, што кіроўца аўтобуса мог заснуць за рулём. Перад выхадам на рэйс ён праходзіў «медыцынскі кантроль», удакладняе выданне. Сам кіроўца аўтобуса сказаў, што яму стала дрэнна за рулём.
У выніку аварыі загінула жанчына, якая стаяла на вуліцы. Дакладная колькасць пацярпелых не паведамляецца. Ніхто з пасажыраў аўтобуса не пацярпеў.
Пра марку аўтобуса афіцыйна не паведамляецца, але візуальна падобна, што гэта беларускі МАЗ.
Каментары