Здарэнні22

20 гадоў турмы атрымала 29‑гадовая ляхавічанка за забойства пенсіянеркі

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда вынесла прыгавор 29‑гадовай жыхарцы вёскі Востраў Ляхавіцкага раёна за забойства пажылой жанчыны з асаблівай жорсткасцю і крадзеж.

Як паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Наталля Васярчук, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, жанчына ў ноч з 22 на 23 кастрычніка 2009 гады

разбіла шыбу і пракралася ў дом жыхаркі вёскі Навасёлкі Ляхавіцкага раёна 1932 года нараджэння з мэтай завалодаць яе пенсіяй.

Злачынца, якая раней была судзімая за крадзеж, нанесла пажылой жанчыне

17 удараў драўлянай бульбамялкай, якую ўзяла ў доме пенсіянеркі.

Забіўшы жанчыну і не знайшоўшы яе пенсіі, яна завалодала грашыма (1.700 рублёў) забітай, пяццю адрэзамі паркалёвай тканіны, прадуктамі харчавання і падвескай ад значка «Пераможца сацспаборніцтва» —

усяго на 43.750 рублёў.

Украдзенае было канфіскавана па месцы жыхарства асуджанай і яе маці.

Труп пенсіянеркі, якая жыла адна, быў знойдзены 28 кастрычніка яе ўнучкай.

Суд прызнаў 29‑гадовую жыхарку Ляхавіцкага раёна вінаватай ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства з асаблівай жорсткасцю) і ч. 2 арт. 205 (крадзеж паўторна з пранікненнем у жыллё) Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў яе да 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і ўжываннем да асуджанай прымусовага лячэння ад алкагалізму. Прыгавор яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы праводзіла пракуратура Брэсцкай вобласці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі8

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх9

Трамп расказаў пра новую гукавую зброю, дзякуючы якой захапілі Мадура2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць