Грамадства11

Сведка Арцюкевіч: «За агавор Аўтуховіча абяцалі залатыя горы»

На працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным дапыталі чалавека, які падпальваў дом міліцыянта Кацубы і сьведку, які знайшоў гранатамёт. Юрый Арцюкевіч прызнаны судом вінаватым у падпале дому былога начальніка ваўкавыскай міліцыі Кацубы і падпальваньні гаражу і аўтамабіля супрацоўніка падатковай інспэкцыі Мандзіка.

Юрый Арцюкевіч адбывае пакараньне ў калёніі. На працэс ў Вярхоўны суд сьведку прывезьлі ў кайданках, як і Аляксандра Козела, якога дапытвалі ўчора, 25 сакавіка. Сёньня Юры Арцюкевіч паўтарыў тое ж, што казаў на сваім судзе: што ён разам з Козелам падпаліў дом міліцыянта Кацубы, ні ад каго замовы на гэтае злачынства ён не атрымліваў, грошай яму не давалі.

Паводле Арцюкевіча, гэтак ён помсьціў начальніку міліцыі за свае асабістыя праблемы: міліцыянты да яго незаслужана чапляліся, не давалі пачаць нармальнае жыцьцё пасьля першай судзімасьці, схілялі да супрацоўніцтва. Што да падпалу гаражу і аўтамабіля Мандзіка, паводле Арцюкевіча, гэта адбылося незнарок: ён залез у гараж, каб скрасьці калёсы, але праліў паліва і выпадкова ўзьнік пажар.

«Падчас сьледзтва на мяне аказвалі псыхалягічны ціск, каб сказаў, што гэта Аўтуховіч замовіў падпалы, але ён тут не пры чым.

Мяне і потым, ужо падчас адбыцьця пакараньня дапытвалі па гэтай справе і зноў схілялі агаварыць Аўтуховіча. Абяцалі «залатыя горы»: перавод ў любую калёнію, нават датэрміновае вызваленьне», — паведаміў суду Юрый Арцюкевіч.

Раней на працэсе гучала, што Аўтуховіч даваў Арцюкевічу відэакамэру, каб той здымаў дом міліцыянта Кацубы. Гэтыя зьвесткі сьведка пацьвердзіў. «Гэта было патрэбна, каб зьняць на відэа арыштантаў, якіх прывозілі працаваць на доме начальніка міліцыі», — патлумачыў сьведка Юрый Арцюкевіч.

Пра знаёмства з Мікалаем Аўтуховічам сьведка распавёў, што пазнаёміўся зь ім праз сваякоў. Аўтуховіч нібыта добра да яго ставіўся, дапамагаў яму як маладому чалавеку, які рана застаўся без маці і апынуўся ў складанай сытуацыі пасьля першай судзімасьці.

На працэсе таксама даў паказаньні настаўнік біялёгіі гарадзенскага ліцэю №1 спадар Піхо, які 28 кастрычніка 2005 года знайшоў на тэрыторыі ліцэя гранатамёт.

Сьведка паказаў, што працаваў на клюмбах каля плоту, калі знайшоў гранатамёт. Зброя ляжала пад самаробнай маскіровачнай сеткай. У гэтым месцы расьлі кусты, якія сьведка зьбіраўся падрэзаць.

«У гэтай частцы паказаньні сьведкі супадаюць з тым, што казаў Аляксандр Ларын. Што быццам вакол было больш кустоў, чым на фотаздымку пры аглядзе месца, які зрабілі праз некалькі дзён. Маўляў, іх потым падрэзалі. І вось сьведка кажа, што сапраўды працаваў на клюмбе. Але мне падаецца, што Ларын проста аднекуль ведаў, што будзе казаць сьведка. Вельмі настойліва ён падкрэсьліваў гэтую дэталь пра кусты», — мяркуе праваабаронца Алег Воўчак, які трывала сочыць за працэсам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў2

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў9

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

Беларускія памежнікі навучылі сімпатычную расіянку правільна называць нашу краіну. А тая моцна пакрыўдзілася72

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C7

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў2

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць