У аўторак вызначыліся першыя ўдзельнікі паўфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Імі сталі міланскі «Інтэр» і іспанская (каталонская) «Барселона».
«Інтэр» у Маскве выйграў у ЦСКА 1:0 (Уэслі Снайдэр, 6). Тыдзень таму ў Мілане падапечныя Жазэ Маўрыньё таксама выйгралі з лікам 1:0.
У паўфінале «Інтэр» згуляе з «Барселонай»,
якая ў аўторак на «Камп ноу» перамагла «Арсенал» — 4:1.
Прычым усе чатыры мячы (покер) на рахунку найлепшага футбаліста свету 2009 года Ліянеля Месі.
У першым матчы ў Лондане была зафіксавана нічыя 2:2.
Сёння пройдуць яшчэ два чвэрцьфіналы.
У Манчэстары згуляюць «Манчэстар Юнайтэд» і «Баварыя». У першым матчы ў Мюнхене «Баварыя» перамагла 2:1.
Гульня будзе паказана ў жывым эфіры на БТ у 21:35.
У другім чвэрцьфінале дня згуляюць два французскія клубы — «Бардо» і «Ліён» (першы матч 1:3). Гэты матч пакажа канал НТВ-Беларусь (23:40).
Каментары