Месцы правядзення — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.Багдановіча, 13), Мастацкая галерэя «Ў» (пр.Незалежнасці, 37а), кавярня «Валерыя» (вул.Валадарскага, 7).

Праграма фестывалю:

9 красавіка (пятніца)

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13): 15.00 — 17.00 — Імпрэза ў межах 4‑га фестывалю паэзіі «Парадак словаў». Выступы беларускіх літаратараў. Бяруць удзел: Адам Глобус, Зміцер Плян, Ілля Сін, Сяргей Календа, Вольга Гапеева, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Брусевіч, Віка Трэнас, Аксана Спрынчан, Міхась Башура. Падчас мерапрыемства будзе прэзентавацца кніга Сяргея Календы «Гiсторыi (не) пра нас. Казкі».

Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37а): 18.30 — 20.30 — Адкрыццё 4‑га Міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак словаў». Выступаюць: Уладзімір Арлоў (Мінск), Дзмітрый Строцаў (Мінск), Зміцер Вішнёў (Мінск), Адам Глобус (Мінск), Алена Ганчарова (Мінск—Масква), Віталь Рыжкоў (Мінск), Алена Ісаева (Масква), Аляксандр Шышкін (Масква), Вольга Сульчынская (Масква), Лёша Яфімаў (Масква), Дзмітры Дзмітрыеў (Магілёў), Лера Сом (Полацк) і інш. Вядоўца — Андрэй Новікаў. 20.30 — 21.00 — У межах адкрыцця фестывалю — прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча «Несіметрычныя сны».

10 красавіка (субота)

Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37а): 12.00 — 12.45 — Сучасныя паэтычныя пераклады. Бяруць удзел: Павал Анціпаў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Віталь Рыжкоў. Вядоўцы — Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч. 12.45 — 13.45 — «Паэзія не для ўсіх». Презентацыя кніжнай серыі «Галерэя Б.» (Мінск). Вядоўца — Ігар Бабкоў. 13.45 — 14.45 — Прэзентацыя кніг выдавецтва «Арт Хаус медыя» (Масква). Бяруць удзел: Алена Ісаева, Міхаіл Кагановіч, Андрэй Каровін, Вольга Сульчынская, Аляксандр Рапапорт. Вядоўца — Аляксандр Шышкін. 14.45 — 15.45 — Прэзентацыя кніг выдавецтва «Галіяфы» (Мінск). Бяруць удзел: Усевалад Гарачка, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Аляксей Чубат, Арцём Кавалеўскі. Вядоўца — Зміцер Вішнёў. 15.45 — 17.00 — Выступы гасцей фестывалю «Парадак словаў». Бяруць удзел: Дзмітрый Бурага (Кіеў), Лёша Яфімаў (Масква), Сяргей Касяшнікаў (Кіеў), Любава Малышава (Масква) і іншыя. Вядоўца — Андрэй Новікаў.

Кавярня «Валерыя» (вул.Валадарскага, 7): 17.30 — 21.00 — Першы беларускі «Турнір паэтаў». Вядоўцы — Андрэй Каровін і Аляксей Яфімаў.

11 красавіка (нядзеля)

Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37а): 12.00 — 13.30 — Паэтычная праграма «8 жанчынаў». Вядоўца — Марыя Мартысевіч. 13.30 — 14.45 — Прэзентацыя фестывалю «Час і месца». Бяруць удзел: Алена Казанцава, Міхаіл Ганчароў, Галіна Дубянецкая, Людка Сільнова. Вядоўца — Дзмітрый Строцаў. 14.45 — 15.00 — Закрыццё Чацвёртага міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак словаў».

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0