Свет

Чэшская разведка расказала, як прадухіліла замах Кітая на віцэ-прэзідэнтку Тайваня

Агенты кітайскай амбасады планавалі зладзіць наезд на картэж, у якім віцэ-прэзідэнтка Тайваня перасоўвалася падчас візіту ў Прагу.

Сяа Бі-хім. Фота: flickr.com

Чэшская разведка на гэтым тыдні заявіла, што прадухіліла замах на былую віцэ-прэзідэнтку Тайваня Сяа Бі-хім падчас яе візіту ў Чэхію ў сакавіку 2024 года.

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на агенцтва AFP.

Прадстаўнік чэшскай вайсковай разведкі Ян Пэйсэк заявіў AFP у нядзелю, што Сяа Бі-хім была мішэнню «асоб, легалізаваных на дыпламатычных пасадах у кітайскай амбасадзе ў Празе».

Ён сказаў, што яны сачылі за ёй і збіралі інфармацыю аб праграме Сяа Бі-хім і яе сустрэчах з чэшскімі чыноўнікамі.

«Мы нават зафіксавалі спробы кітайскай цывільнай разведкі стварыць умовы для дэманстратыўных дзеянняў супраць чалавека, які знаходзіцца пад абаронай, якія, аднак, не выйшлі за рамкі падрыхтоўчага этапу», — дадаў Пэйсэк.

Паводле паведамлення вайсковай разведкі Чэхіі, агенты кітайскай амбасады планавалі зладзіць наезд на картэж, у якім віцэ-прэзідэнтка Тайваня перасоўвалася падчас візіту ў Прагу.

Сама Сяа Бі-хім, рэагуючы на інфармацыю аб замаху на яе, заявіла, што «незаконныя дзеянні» Камуністычнай партыі Кітая яе не запалохаюць і яна «будзе працягваць адстойваць інтарэсы Тайваня ў міжнароднай супольнасці».

Чэхія, як і большасць краін, не мае афіцыйных дыпламатычных адносін з Тайванем, але падтрымлівае трывалыя нефармальныя кантакты. Тайваньскія высокатэхналагічныя кампаніі таксама з'яўляюцца значнымі інвестарамі ў Чэхіі.

У 2023 годзе ўрады Чэхіі і Тайваня дамовіліся аб супрацоўніцтве ў аднаўленні Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў30

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

На Паўночных могілках у Мінску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму ФОТАФАКТ6

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету3

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C1

«Уся Канстанцінаўка сёння — шэрая зона». Што цяпер робіцца ў ключавым горадзе на фронце ў Данбасе4

Знакаміты зубр каля трасы M1 нарэшце пачаў «дыхаць»5

Еўракамісія пра ўльтыматум Зяленскага: Вядома, Украіна мае права абараняцца68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў30

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць