Грамадства

На выходныя — рэзкае пахаладанне

У паўночных раёнах 17—18 красавіка прагназуецца мокры снег.

У Беларусі сярэднясутачная тэмпература ў першай палове красавіка вагалася ад 6 да 12 градусаў цяпла, толькі часам на поўначы краіны яна не перавышала 2‑5 градусаў цяпла.

Такі тэмпературны фон на 2‑8 градусаў цяплейшы, чым звычайна, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

15 красавіка характар надвор’я ў Беларусі істотна не зменіцца, хоць пры паступленні паветраных мас з Балтыйскага мора месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Пад раніцу ў нізінах — туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 да 6 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе Беларусі да плюс 8 градусаў,

днём у чацвер прагназуецца 12‑18 градусаў цяпла.

Аднак у пятніцу атмасферны фронт, што будзе перамяшчацца з паўднёвага захаду Еўропы, прынясе дажджы ноччу ў паўднёва‑заходнія рэгіёны Беларусі, а ўдзень — на большую частку тэрыторыі краіны. Дзе‑нідзе магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 2—8 градусаў, а днём чакаецца 9—16 градусаў цяпла.

У суботу, 17 красавіка, стане заўважна халодна.

На тэрыторыю Беларусі скіруецца паветраныя масы са Скандынаўскай паўвыспы. Ноччу ў многіх раёнах, а днём пераважна па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны ў паўночных раёнах ёсць верагоднасць мокрага снегу.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса да плюс 6. Днём яна не перавысіць 5—12 градусаў цяпла.

У нядзелю, 18 красавіка, чакаецца няўстойлівы характар надвор’я. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна на паўночным захадзе пройдуць дажджы. У начныя гадзіны па поўначы Беларусі магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю чакаецца ў межах ад мінус 2 градусаў да плюс 5. Днём у нядзелю тэмпература будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па паўночным захадзе да 16 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.

У пачатку наступнага тыдня чакаецца даволі халоднае і няўстойлівае надвор’е.

У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе ад мінус 4 да плюс 5 градусаў, а днём яна складзе 4—11 градусаў цяпла. Па папярэдніх прагнозах, адчувальна пацяплее толькі ў другой палове наступнага тыдні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары8

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары8

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць