Адпаведную пастанову падпісаў раніцай серады выканаўца абавязкаў прэзідэнта Браніслаў Камароўскі.
Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі прызначыў выбары кіраўніка дзяржавы на 20 чэрвеня.
Як паведаміў журналістам прэс‑сакратар Камароўскага, в.а. прэзідэнта падпісаў усе неабходныя для пазачарговых выбараў дакументы раніцай у сераду.
Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі загінуў 10 красавіка ў авіякатастрофе пад расійскім Смаленскам.
Каментары