Аўто66

«Дзявятка» на беларускіх аўтамабільных нумарах: тыкток гадае, што гэта значыць

Упершыню з'явілася сведчанне, што ў Беларусі ўжо даюць нумары з новым рэгіёнам. 

У тыктоку з'явілася відэа, знятае ў Маскве, заўважыў NewGrodno. На ім — аўтамабіль з беларускімі нумарамі. Аўтар роліка звярнуў увагу на незвычайную дэталь — лічбу 9 напрыканцы дзяржнумара, якая абазначае рэгіён рэгістрацыі.

Блогер успрыняў дзявяты рэгіён як элемент «прасунутага цюнінгу». Нумары ён назваў «містычнымі», а некаторыя каментатары нават засумняваліся ў іх легальнасці.

@avto_expert_by ЭТО ЗАКОННО? Машина с какими-то мистическими белорусскими номерами едет по центру Москвы. Что за новый уровень тюнинга? Пишите в комментах, кто знает, откуда эти номера #честныйартем #честныйподбор #честныйподборбел #ПригонАвто, #АвтоИзСША ♬ оригинальный звук - Честный Артём

«Дзявятага рэгіёна ў Беларусі няма», — катэгарычна заявіў адзін з каментатараў. Некаторыя і ўвогуле абвінавацілі аўтамабіліста ў падробцы нумароў, заявіўшы, што нумары на машыне «левыя».

Але знайшліся і тыя, хто абараняў аўтамабіліста.

«Нумары скончыліся на 7/8, вось і выдаюць на 9 — гэта Мінск», — высунуў сваю тэорыю адзін з каментатараў.

«Нармальны беларускі нумар. Е — электрычка. У электрычных тры лічбы пасля Е, а не чатыры. А 9 — новая лічба мінскага рэгіёна», — — патлумачыў больш дасведчаны карыстальнік.

Пра хуткае з'яўленне машын на нумарах з кодам рэгіёна 9 у беларускай Дзяржаўтаінспекцыі казалі яшчэ на пачатку вясны.

Дзявяты нумар планавалі аддаць не Мінску, як выказаў здагадку адзін з каментатараў, а Мінскай вобласці. Гэтай вясной сталіца першай з рэгіёнаў Беларусі выбрала свае нумары з сёмым індэксам, і ёй аддалі наступную лічбу — васьмёрку. Машыны з такім індэксам ужо масава з'явіліся на вуліцах Мінска.

Анансуючы з'яўленне нумароў з дзявяткамі на дарогах краіны, начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкоў таксама заявіў, што ў будучыні плануецца ўвогуле адысці ад аўтамабільных нумароў з прывязкай да рэгіёнаў і выкарыстоўваць іншыя.

«Яны будуць утрымліваць тры лічбы і чатыры літары. Можа, казаць пра гэта яшчэ заўчасна, але тэхнічна мы ўжо гатовыя да вырабу такіх нумарных знакаў», — тлумачыў гэтай вясной Ротчанкоў.

Гэта машына на відэа з дзявяткай на нумарах стала першым публічным сведчаннем, што такія нумары ўжо робяць. 

Каментары6

  • Смоленская область
    02.10.2025
    Думали Лукашенко просто так в Москву ездит?)
  • Ну
    02.10.2025
    Звычайныя падробленыя нумары. Ці трэба было нават на НН пра гэта хвалю падымаць (пісаць артыкул)?
  • Адам Иосифович
    02.10.2025
    Ещё давно, где-то в 2019 году, собирались пересмотреть территориальное деление Беларуси и сделать новые области (скорее всего Бобруйск, Пинск, Молодечно, Барановичи...), но потом об этом забыли. Скорее приклоняюсь к той версии, что для Минска закончились номера с 7 и 8.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць