Улада55

ЮНЭСКА вылучыла грант для рэстаўрацыі палацу Тызенгаўзаў ў Паставах

Але для завяршэньня рэстаўрацыі патрэбнаясума ў 40 разоў большая

У Паставах на Віцебшчыне, дзе месьціцца гэты помнік эпохі клясыцызму канца 18 стагодзьдзя, аднаўленчыя працы трываюць ужо сёмы год.

Культурная спадчына Беларусі вялікая і багатая, і пра гэта ведаюць ва ўсім сьвеце. Але без староньняй дапамогі ва ўмовах сёньняшняй эканамічнай сытуацыі ў Беларусі захаваць гэтую спадчыну было б вельмі цяжка. І тады на дапамогу прыходзяць міжнародныя структуры. Гэтак, грант ЮНЭСКА вылучаны для рэстаўрацыі палацава-паркавага ансамблю графаў Тызенгаўзаў, які па сваёй гістарычнай значнасьці стаіць поруч зь Мірскім і Нясьвіскім помнікамі.

Цяпер у палацы разьмешчаная Пастаўская цэнтральная раённая больніца.

Зь цягам часу будынак палацу прыйшоў у незайздросны стан. Каб прывесьці да ладу бальнічныя карпусы і адначасова захаваць помнік архітэктуры, галоўны доктар больніцы Уладзімер Чакавы выступіў ініцыятарам рэстаўрацыі палацава-паркавага ансамблю. Гэтая ідэя напачатку не знайшла фінансавай падтрымкі на рэспубліканскім узроўні. Рэстаўрацыя ішла за кошт раённага бюджэту, потым паступова пачалі прыцягвацца сродкі абласнога бюджэту і, дзякуючы рупнасьці спадара Ўладзімера, быў атрыманы грант ЮНЭСКА.

«Мы ў рэспубліцы чацьвёртыя, хто атрымаў грант ЮНЭСКА, але ён невялікі – 50 мільёнаў рублёў, а мы ўклалі ўжо каля мільярда. Але ён як вудачка, з дапамогай якой можна лавіць рыбу – грошы. Грант дапамагае адчыняць дзьверы чыноўнікаў», – лічыць У. Чакавы. І сапраўды, сёлета Міністэрства культуры вылучыла 60 мільёнаў рублёў. Для завяршэньня рэстаўрацыі, якая разьлічаная да 2015 году, паводле падлікаў галоўнага доктара, спатрэбіцца яшчэ ня менш за 2 мільярды рублёў. Сёньня першы этап работ завершаны: адрэстаўраваныя склепы, і ў адным зь іх ужо працуе рэтра-кавярня, прыведзены да ладу ліўнёвы калектар. А перад палацам, у бальнічным дворыку, усталяваны бронзавы помнік арнітолягу Канстанціну Тызенгаўзену.

Але трэба яшчэ нямала ўзнавіць: інтэр’еры і фасады, ляпніну і барэльефы на пілястрах, камінны пакой, гаспадарчыя карпусы, канал, які колісь злучаў палац з цэнтрам гораду. Ёсьць ідэя добраўпарадкаваць і парк у стылі 18 стагодзьдзя. А налета побач з помнікам Канстанціну Тызенгаўзену мае паўстаць яшчэ адзін – ягонаму сваяку, рэфарматару і асьветніку Антонію Тызенгаўзену.

❏

Фота К. Шастоўскі, Radzima.org.

Фотагалерэя Палацава-паркавы комплекс Тызенгаўзаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў98

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт8

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў98

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць