Вайна55

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне

Размова доўжылася каля 30 хвілін. Зяленскі апісаў яе як вельмі пазітыўную і прадуктыўную, піша Axios.

Фота: AP Photo/Evan Vucci

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звязаўся па тэлефоне са сваім амерыканскім калегам Дональдам Трампам.

Зяленскі павіншаваў Трампа з мірным пагадненнем у Газе і сказаў, што калі гэтая вайна можа быць спынена, «тады дакладна іншыя войны могуць быць спыненыя таксама, у тым ліку і гэтая расійская вайна».

Лідары абмеркавалі магчымасць пастаўкі Украіне амерыканскіх дальнабойных ракет «Тамагаўк». Ці прыйшлі Трамп і Зяленскі да нейкага кансэнсусу, невядома. Аднак украінскі прэзідэнт назваў размову вельмі пазітыўнай і прадуктыўнай.

Зяленскі паведаміў, што абмеркаваў з Трампам узмацненне ўкраінскай СПА.

«Я паінфармаваў Прэзідэнта Трампа аб расійскіх ударах па нашай энергетычнай сістэме — і я ўдзячны за яго гатоўнасць падтрымаць нас. Мы абмеркавалі магчымасці ўзмацніць нашу супрацьпаветраную абарону, а таксама канкрэтныя дамоўленасці, якія мы рыхтуем для забеспячэння гэтага.

Ёсць добрыя варыянты і моцныя ідэі, як рэальна ўзмацніць нас. Патрэбная гатоўнасць з расійскага боку ўдзельнічаць у сапраўднай дыпламатыі — гэта можа быць дасягнута праз сілу», — напісаў Зяленскі ў сацсетках.

Нядаўна Трамп заявіў, што «ўжо прыняў рашэнне» наконт продажу дальнабойных ракет «Тамагаўк» краінам НАТА для наступнай іх пастаўкі ва Украіну. Трамп сказаў, што хоча ведаць, што ўкраінцы плануюць рабіць з ракетамі, перш чым ён іх паставіць.

Амерыканскія крылатыя ракеты маюць значна большую далёкасць дзеяння, чым ракеты, якія Украіна атрымала дагэтуль, і лепш здольныя наносіць удары па цвёрдых цэлях, такіх як склады зброі, чым беспілотнікі, якія Украіна выкарыстоўвае зараз для дальнабойных удараў.

Уладзімір Пуцін раней заявіў, што пастаўка Tomahawk ва Украіну стане «цалкам новым, якасна новым этапам эскалацыі».

Каментары5

  • ЦАЛКАМ Задаволены супрацоўніцтвам РБ з ЗША
    11.10.2025
    ЦАЛКАМ Задаволены супрацоўніцтвам РБ з ЗША i Краінамі НАТА, я таксама Цалкам згодзен з Пазьняком і Трампам. Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі . На дадзены момант прыходзіцца адрываць разам з Лукашэнкам.
    Чаму ? Калі не стане на карце свету дзяржавы Беларусь, а стане чарговая калонія pасеі, то ніякай дэмакратыі , правоў чалавека, пакою не будзе ніколі. Бо ў pасейскіх імперыях ніколі дэмакратыі не было і не будзе. Бо pасея гэта Мангольская (К. Маркс) імперыя. У Мангольскіх імперыях дэмакратыі не можа быць нават тэарэтычна .
  • Свободу колониям орды!
    11.10.2025
    Віторыё , Свободу колониям 🇷🇺 орды! Карелия, Саха, Татария, Калмыкия, Чечня и тд
  • Filipp
    11.10.2025
    Ну што верыць у гэтыя казкі пра "Тамагаўкі"?

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць