Грамадства22

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца

Прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб расказаў, якімі шляхамі цяпер ідзе пашырэнне яго сеткі ў Мінску. Па яго словах, у гарадскіх уладаў і будаўнікоў увесь час з’яўляюцца новыя планы, удакладняюцца маршруты, колькасць і размяшчэнне станцый, таму ранейшыя праекты даводзіцца карэктаваць.

Фота ілюстрацыйнае

Па інфармацыі Андрэя Дроба, больш як траціна жыхароў Мінска штодзённа карыстаецца падземкай, і з адкрыццём новых станцый пасажырапаток стабільна расце. Напрыклад, пасля запуску станцыі «Аэрадромная» у мікрараёне «Мінск-Мір» колькасць пасажыраў павялічылася на 37%.

У чэрвені 2025 года тунэлепраходчы механізаваны комплекс «Алеся» пачаў працаваць ад плошчы Бангалор. Умовы будаўніцтва метро ў Мінску вельмі складаныя — шчыльная забудова, вялікая колькасць камунікацый і няўстойлівыя грунты. Таму горад закупае яшчэ адзін сучасны тунэлепраходчы комплекс, а ў будучыні можа спатрэбіцца і трэці, і чацвёрты — асабліва з улікам праекта кольцавай лініі метро.

Праект чацвёртай лініі яшчэ дапрацоўваецца. Паўночны і заходні ўчасткі ўжо пралічаныя, а ўсходні і паўднёвы — не. Але ўжо вядома, што новая лінія, хутчэй за ўсё, не будзе дакладна супадаць з другім транспартным кольцам, як меркавалася раней.

Асобна разглядаецца пытанне пашырэння метро ў сувязі з будаўніцтвам новага мікрараёна Зялёны Бор, дзе плануецца ўзвесці каля 4,5 мільёнаў квадратных метраў жылля.

Што тычыцца трэцяй лініі метро, то там работы ўжо дайшлі да практычнага этапу. Комплекс «Алеся», які пачаў працу летам ад плошчы Бангалор, прайшоў ужо больш за 400 метраў тунэля, а ўсяго за час сваёй працы ён набліжаецца да адзнакі 10 кіламетраў.

На будучай станцыі «Парк Дружбы народаў» ідзе ўзвядзенне маналітных бетонных і жалезабетонных канструкцый. На «Камароўскай»завяршаюцца работы па пераносе камунікацый, а на «Пярэспе» рыхтуюць тэрыторыю для наладжвання аб'езду і вядуцца работы па перакладанні інжынерных сетак. Пасля таго як «Алеся» завершыць чарговы ўчастак, пачнецца асноўнае будаўніцтва станцый. Распрацоўка катлаванаў і ўзвядзенне канструкцый станцый «Камароўская» і «Пярэспа» стартуюць пасля таго, як «Алеся» завершыць праходжанне аднаго з перагонных тунэляў.

Як ужо раней паведамлялася, на чарговым участку Зеленалужскай лініі будзе не чатыры, а тры станцыйныя комплексы. Будаўніцтва станцыі «Прафсаюзная» на скрыжаванні вуліцы Мельнікайце і праспекта Пераможцаў прызналі нерацыянальным, бо, маўляў, суседнія «Няміга» і «Фрунзенская» і так добра спраўляюцца з нагрузкай.

Каментары2

  • Жвір
    20.10.2025
    Не цікава.
  • васька жодински
    21.10.2025
    самые густонаселенные районы типа югазапада сухарева лошицы район ждаников - БЕЗ метро. А всякая пятиэтажная застройка с большинством пенсиОнЭров будет с метро. Логика? Не ругайся такими словами...

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць