Грамадства33

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы

Сёння кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі Дзмітрый Круты справаздачыўся таму наконт выканання розных даручэнняў і дырэктыў. У тым ліку разглядалі новыя нормы Дырэктывы №11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны», падпісанай у красавіку.

Адным з новаўвядзенняў, згодна з Дырэктывай №11, стала тое, што «правядзенне шматлікіх нарад павінны перанесці з рабочага часу на выхадныя дні або пасля работы».

«Апошнія тры тыдні я назіраю, што гэты працэс актыўна стаў трансфармавацца. Усе службовыя асобы папярэджаны аб персанальнай адказнасці за адцягненне міністраў па няпрофільных мерапрыемствах.

Перанос усіх нарад, калегій, выканкамаў павінен адбыцца на выхадныя дні для таго, каб у звычайны час не адцягваць увагу ад сваіх непасрэдных прафесійных абавязкаў», — расказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі.

Дзмітрый Круты расказаў, што Лукашэнку цікавіла захаванне «інфармацыйнага балансу» паміж галінамі ўлады, вышэйшымі службовымі асобамі, органамі ўлады, міністрамі. «Наколькі мы актуальна і злабадзённа адчуваем праблематыку і тыя пытанні, якія мы павінны даводзіць да насельніцтва і растлумачваць насельніцтву. Наколькі дзяржорганы актыўна займаюцца гэтай работай і кантралююць гэтыя працэсы», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі.

Паводле даных лукашэнкаўскай Адміністрацыі, працяглы час топ-3 тэм, з якімі звяртаюцца грамадзяне, практычна не мяняецца. Гэта ЖКГ, цэны, медыцынскія паслугі. Лукашэнка на гэта сказаў сёння, што «вось гэтых міністраў фактычна не відаць на экранах, яны ніякім чынам не выступаюць, няма добрых тэматычных сюжэтаў, прысвечаных гэтым праблемам. А з'яўляцца толькі ў рамках падагульняючых або прамежкавых калегій — гэта не інфармацыйная работа з боку нашых галіновых ведамстваў», — сказаў Круты.

Ён дадаў, што ў службовых асоб, парламентарыяў, кіраўнікоў на месцах ёсць свае сферы адказнасці ў частцы вядзення інфармацыйнай работы. Напрыклад, за эканоміку адказвае прэм'ер-міністр, за кантрольную дзейнасць — генеральны пракурор і КДК, палаты парламента — за работу з мясцовымі органамі ўлады і гэтак далей.

Каментары3

  • Валацугв
    22.10.2025
    Раздевайтесь и работайте без выходных, господа чиновники
  • Менежар
    23.10.2025
    Але ж як бы не сцябаліся з бюракратаў, нарады - гэта адна з асноўных форм іх работы. І каб добра працаваць, чыноўнік павінен заўсёды ўзаемадзейнічаць з іншымі. А калі ў цябе за тыдзень збіраецца гара пытанняў, вырашыць іх за суботу-нядзелю немагчыма...
    Зноў тупая паказуха і "па нормах ваеннага часу"... Ёлупні.
  • Аналитик
    23.10.2025
    Пусть для начала хоть сам в свое рабочее время хотя бы работает, а не по дачам и Дроздам разъезжает. Он реально говорит всем работать без выходных, а сам ни в чём не разбирается и не способен делать то, что он обязан.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць