Свет1515

Маладога расійскага крыптамахляра, які скраў $500 мільёнаў і ўцёк, разам з жонкай жорстка забілі ў Эміратах

Раман Новак называў сябе сябрам Паўла Дурава і, прыкрываючыся яго імем, прыцягваў грошы ў праект для крыптапераводаў Fintopio.

Starhit.ru

Раман Новак з жонкай перасталі выходзіць на сувязь з роднымі месяц таму. Блізкія забілі трывогу, пачаліся пошукі. Следства выявіла, што Новака з жонкай выкралі з мэтай вымагальніцтва грошай. Але, не знайшоўшы жаданай сумы, выкрадальнікі жорстка расправіліся з імі, піша 112.

У пачатку кастрычніка іх тэлефоны яшчэ два дні фіксаваліся ў Хаце (эмірат Дубай) і Амане, а затым у Кейптаўне (ПАР). Пасля гэтага сігнал знік.

Целы забітай пары расчлянілі і расфасавалі па пакетах. Пакеты пакінулі ў розных кантэйнерах у ваколіцах гандлёвага цэнтра ў Хаце, паведамляе «Фонтанка».

Злачынцы ўжо затрыманыя, яны грамадзяне Расіі. У хуткім часе іх экстрадуюць у Санкт-Пецярбург.

Новак не раз трапляў у поле зроку СМІ і сілавікоў. Апошні раз ён, паводле папярэдніх даных, збег з 500 млн даляраў, узятымі ў інвестараў на развіццё бізнэсу.

У пары засталіся дзеці — па іх у Дубай прыляцеў бацька Ганны і забраў іх дадому.

Раман Новак запэўніваў інвестараў, што яго праект Fintopio — дадатак для крыптапераводаў — звязаны з буйнымі IT-кампаніямі і асабіста з Паўлам Дуравым. Прыцягваў буйныя інвестыцыі, паказваў «кантракты» з блізкаўсходнімі фондамі і фота з арабскімі прынцамі.

Дадатак Fintopio быў створаны ўкраінскімі распрацоўшчыкамі, якім Новак так і не заплаціў. Сярод падманутых — інвестары з Кітая, ААЭ, украінскія сілавікі і нават дэпутат Дзярждумы РФ.

У верасні сілавікі праводзілі масавыя ператрусы ў маскоўскіх крыптаабменніках у пошуках ягоных слядоў.

Каментары15

  • Вось дзе
    07.11.2025
    3% у міня, у Мінск-Міры, калі быць дакладным
  • Да уж
    07.11.2025
    Похоже, он считал себя сверхчеловеком.
  • даведка
    07.11.2025
    Их последователям из Гродно, укравшим в тысячу раз меньше, повезло больше...

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць