Грамадства22

Перавозчыкі папярэдзілі, што некаторыя рэйсы ў Польшчу мяняюць маршруты і заязджаць у Брэст не будуць

З 17 лістапада на беларуска-польскай мяжы адкрыўся пункт пропуску «Бераставіца» — «Баброўнікі» для аўтобусаў. У выніку многія перавозчыкі пачалі накіроўваць свае рэйсы ў Польшчу праз гэты пераход, таму частка аўтобусаў больш не будзе заязджаць у Брэст, піша Office Life.

Як паведамілі прадстаўнікі сэрвісу Infobus.by, у расклад партнёрскіх перавозчыкаў — «Флайбус», «ЗЭТ» і DND Group Polska — ужо ўнесеныя рэйсы праз «Бераставіцу».

«Флайбус» запусціў штодзённыя рэйсы Гродна — Беласток — Варшава ў 00:20, 08:10 і 13:00. У зваротным кірунку аўтобусы ідуць у 08:00, 14:50 і 20:30.

«ЗЭТ» будзе выконваць рэйсы Гродна — Беласток у 16:30 па нядзелях, панядзелках, серадах і чацвяргах. Зваротны рэйс — у 06:20 па аўторках, серадах, пятніцах і суботах.

DND Group Polska з 22 лістапада запускае рэйс Мінск — Беласток — Варшава ў 16:30 праз дзень. З 21 лістапада ў раскладзе ёсць і Варшава — Беласток — Мінск у 20:00, таксама праз дзень. Аўтобусы заязджаюць у Ліду і Гродна.

Раней гэтыя рэйсы праходзілі праз пункт пропуску «Брэст» — «Тэрэспаль», але цяпер маршрут змяніўся. Падарожнікі, якія купілі квіткі з або ў Брэст на гэтыя рэйсы, могуць атрымаць поўнае вяртанне грошай па месцы пакупкі.

Таксама паведамлялася, што пасля адкрыцця двух пунктаў пропуску на мяжы цэны на аўтобусныя квіткі ў Польшчу пачалі зніжацца.

Каментары2

  • одинокий пассажир
    18.11.2025
    достали брестские очереди для автобусов. В чём причина.Неизвестно.
  • Калі хата з краю,то і камфорту няма..
    18.11.2025
    Калі хата з краю, то і камфорту няма..

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць