Праваабаронцы з «Гомельскай вясны» заўважылі, што ў «спіс экстрэмістаў», які 21 лістапада МУС папоўніла 30 новымі прозвішчамі, уключаныя два прадпрымальнікі з Гомельскай вобласці.

42‑гадовага гамельчука Андрэя Гармеля суд прызнаў вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Які канкрэтна прысуд ён атрымаў, праваабаронцы яшчэ высвятляюць, але вядома, што пакаранне не прадугледжвае зняволення — хутчэй за ўсё, гэта абмежаванне волі без накіравання ў спецустанову.
Падрабязнасці абвінавачання не агучваюцца, але можна меркаваць, што справа Гармеля звязаная з супрацоўніцтвам з каналам «Беларускі Гаюн».
Андрэй Гармель раней працаваў індывідуальным прадпрымальнікам у сферы рамонту камп’ютарнай тэхнікі.
43‑гадовага Андрэя Судзібора з Калінкавіцкага раёна асудзілі паводле артыкулу аб «распальванні варожасці». Прысуд, згодна з папярэдняй інфармацыяй, звязаны са зняволеннем — ці то праз «хімію», ці праз калонію. Праваабаронцы высвятляюць, за якія менавіта дзеянні ён быў асуджаны.
Судзібор таксама меў прадпрымальніцкі досвед: раней здаваў жыллё ў арэнду ў Мазыры, а ў 2024 годзе на ягонае імя ў Маскве быў зарэгістраваны гандлёвы дом, што займаўся будматэрыяламі і сантэхнікай.
Усяго ў «экстрэмісцкім» спісе цяпер 6019 чалавек.
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра вайсковыя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары