Свет

Сын тры гады выдаваў сябе за памерлую маці, каб атрымліваць яе пенсію

Жаданне захаваць высокі даход падштурхнула 56‑гадовага італьянца да вар'яцкага ўчынку. Тры гады ён атрымліваў пенсію за памерлую маці, хаваючы яе цела дома, але пагарэў на спробе абнавіць яе пасведчанне асобы. Каб прайсці працэдуру, махляр з'явіўся да чыноўнікаў у вобразе маці — з макіяжам і ў жаночай сукенцы.

Злева — стары здымак Грацыелы Даль'Ольё. Справа — яе загрыміраваны сын. Фота: corriere.it 

У паўночнай Італіі паліцыя расследуе дзіўную гісторыю махлярства з пенсіяй, якая адначасова выглядае і як бытавая драма, і як крымінальны трылер. Як паведамляе Corriere della Sera, усё пачалося каля трох гадоў таму, калі памерла 82‑гадовая Грацыела Даль'Ольё (Graziella Dall’Oglio).

Яе сын, якому на той момант было 53 гады, вырашыў не паведамляць уладам пра смерць. Замест арганізацыі пахавання ён загарнуў цела маці ў прасціны і спальны мяшок, схаваўшы яго ў адным з падсобных памяшканняў уласнага дома.

На працягу наступных гадоў мужчына вёў злачыннае падвойнае жыццё. Пакуль цела жанчыны паступова муміфікавалася ў доме, сын працягваў карыстацца яе фінансамі. Стаўкай былі вялікія грошы: гадавы даход складаў каля 53 000 еўра. Сюды ўваходзіла салідная пенсія па страце карміцеля (бацька аферыста быў лекарам), а таксама прыбытак ад здачы ў арэнду сямейнай нерухомасці. Каб у падатковай не ўзнікала пытанняў, сын штогод спраўна запаўняў дэкларацыі і падрабляў подпіс нябожчыцы.

Схема працавала бездакорна да таго моманту, пакуль не скончыўся тэрмін дзеяння пасведчання асобы жанчыны. Каб працягваць атрымліваць выплаты, неабходна было абнавіць дакументы, што патрабавала асабістай прысутнасці ўладальніцы.

Мужчына адважыўся на рызыкоўны спектакль. Ён падстрыг валасы пад стыль маці, нанёс танальны крэм, памаду і лак для пазногцяў. Вобраз дапаўнялі жамчужныя каралі, старамодныя завушніцы і доўгая спадніца. У такім выглядзе ён прыйшоў у дзяржустанову ў прыгарадзе Борга-Вірджыліа.

Аднак маскарад не ўдаўся. Супрацоўнікаў насцярожылі фізічныя асаблівасці «наведвальніцы»: занадта магутная шыя, дзіўны тэмбр голасу, які зрываўся на бас, і рукі, скура на якіх зусім не адпавядала 85‑гадоваму ўзросту. Чыноўнікі звярнуліся ў паліцыю. Калі праваахоўнікі параўналі госця з архіўнымі фота сапраўднай Даль'Ольё, падман стаў відавочным.

Падчас ператрусу ў доме падазраванага паліцыя знайшла схаванае муміфікаванае цела маці. Цяпер мужчына знаходзіцца пад следствам за махлярства і незаконнае ўтойванне цела.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць