Свет11

Венгрыя гатова стаць пляцоўкай перамоваў для Украіны

Уладзімір Пуцін і Віктар Орбан правялі перамовы ў Маскве.

Фота: Contributor/ Getty Images

Прэм'ер Венгрыі адзначыў, што ён сустракаецца ўжо 14‑ы раз з Пуціным, знаходзячыся на пасадзе прэм’ер-міністра.

«Украіна — гэта сусед Венгрыі, таму Венгрыя ў поўнай меры адчувае ўплыў украінскага канфлікту на сабе. У тым ліку, мы нясем адчувальныя эканамічныя страты», — сказаў Орбан.

«Венгрыя зацікаўленая ў міры, і мы шчыра спадзяемся, што нядаўна апублікаваныя мірныя ініцыятывы ўрэшце прывядуць да выніку», — дадаў ён.

Венгрыя гатовая забяспечыць пляцоўку для мірных перагавораў і гатовая садзейнічаць паспяховаму завяршэнню гэтага працэсу, сказаў Орбан.

Пуцін у адказ падзякаваў венгерскаму прэм’ер-міністру і адзначыў, што ідэя правесці перамовы ў Будапешце належала прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Разам з Орбанам у Маскву прыехаў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.

У сустрэчы таксама ўдзельнічаюць міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў і віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак.

Перад сустрэчай з Пуціным Орбан напісаў у сацсетцы X, што галоўная мэта яго візіту — гарантаваць энергетычную бяспеку Венгрыі.

Каментары1

  • Nn
    28.11.2025
    Ой, а как же Грыгорыч ...?
    Он абидицца

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць