Грамадства99

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца

Дональд Трамп вядзе паўнавартасную вайсковую кампанію супраць наркатрафіку — ВМС і авіяцыя ЗША бамбяць судны, якія Вашынгтон абвяшчае наркатэрарыстычнымі. Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з журналісткай телекампаніі «Ньюсмакс», жонкай спецпасланніка Джона Коўла Грэтай Конвэй Ван Састэрэн пераконваў амерыканцаў адмовіцца ад ракет у барацьбе з наркагандлярамі. «Трэба дамаўляцца», кажа ён. 

Што ЗША трэба рабіць з тым патокам наркотыкаў, якія ідуць з Венесуэлы ў ЗША, спытала журналістка Лукашэнку.

— А вы ўпэўненыя, што там такі паток наркотыкаў, пра які ў ЗША так шмат сёння гавораць? — парыраваў ён.

— Фентаніл ідзе з Мексікі, але іншыя наркотыкі, яны вырабляюцца ў Калумбіі і іншых краінах Лацінскай Амерыкі, яны праз Венесуэлу ўсё роўна ідуць у ЗША, — адказала тая.

Лукашэнка сказаў, што напярэдадні менавіта гэта пытанне ён абмяркоўваў з амерыканскай дэлегацыяй.

— Наркотыкі, як і многае іншае, гандаль людзьмі, прастытуцыя, зброя — гэта рэаліі нашага часу. З гэтым трэба змагацца. Але ракетамі наркотыкі не пераможаш, — запэўнівае ён. — Гэта вайна, гэта барацьба. Вы правільна пачалі гэтую барацьбу супраць міграцыі і супраць наркотыкаў. У гэтым Трамп малайчына, што ён падняў гэтую тэму. Супраць гэтага мы будзем змагацца. І пасля нас — мы пойдзем, Трамп, я, твой Джон, мы пойдзем на нябёсы туды — а нашы дзеці будуць змагацца супраць гэтай бяды. Гэта новая з'ява ў новай эпосе. Ракетамі гэта не перамагчы. Трэба дамаўляцца, трэба вызначыць сумесныя меры барацьбы.

Лукашэнка правёў паралель з Беларуссю і Еўропай: маўляў, мы змагаліся з наркатрафікам, а Еўропа межы закрыла — больш мы іх абараняць не будзем.

— Я што, у гэтай сітуацыі павінен абараняць Еўропу? Навошта? Яны мяне душаць, а я павінен іх абараняць ад наркотыкаў. Так жа і вы. Вы не павінны Венесуэлу душыць. Вы павінны знайсці гэты кампраміс, — прапаноўвае ён.

Ён гаворыць, што наркотыкі — з’ява не венесуэльская, не афганская, таму «трэба думаць, а не ваяваць».

— Гэта планетарная з'ява, з якой нам трэба змагацца. Не ракетамі! Нам трэба шукаць, можа быць, новыя метады. Трэба думаць, а не ваяваць. І я, Грэта, не веру ў тое, што вось такі аб'ём наркотыкаў, які ідзе ў Злучаныя Штаты Амерыкі, ён ідзе з Венесуэлы. Я не веру ў тое, што кажа Трамп па гэтым пытанні.

— Ці не лічыце вы, што прэзідэнт Мадура асабіста зацікаўлены і займаецца наркатрафікам у ЗША? — спытала карэспандэнтка.

— У вас такіх фактаў няма, і ў мяне таксама. Не думаю, што гэта так. Мадура не наркаман, гэта я ведаю дакладна, — заключыў Лукашэнка.

Каментары9

  • Морфеус
    16.12.2025
    Колхозное чучело заговорило о переговорах))) уже перепугалось что-ли? А как же прыгания с пустым автоматом, любимую не отдают?
  • .
    16.12.2025
    > "Наркотыкі, як і многае іншае, гандаль людзьмі, прастытуцыя, зброя — гэта рэаліі нашага часу"

    Вось тут прагаварваецца. У яго асабістым спісе яшчэ нелегальная міграцыя і кантрабанда цыгарэт (хаця фактычна, але не юрыдычна, гэта таксама наркотыкі).
    Зброяй займаўся даўно, гандаль людзьмі на піку.
    Не здзіўлюся, калі наступнымі яго справамі будуць наркотыкі і прастытуцыя. І апраўдвацца будзе аналагічна, тыпова для сябе: маўляў, яны (Еўропа) самі гэта замаўляюць. Ужо кажа: "Я што, у гэтай сітуацыі павінен абараняць Еўропу? Навошта? Яны мяне душаць, а я павінен іх абараняць ад наркотыкаў."

    Чалавек, які шукае найбольш бруднае ўсё жыццё.


    І пра свае справы з пабудовай спадчыннай манархіі прагаварваецца:
    "І пасля нас — мы пойдзем, Трамп, я, твой Джон, мы пойдзем на нябёсы туды — а нашы дзеці будуць змагацца супраць гэтай бяды."
  • Намасце
    16.12.2025
    Галоўны аргумент у абарону Мадуры: "Ён жа не наркаман!" :)))

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ2

Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы10

Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны?3

Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі33

Бразілія, Германія, Індыя і Японія запатрабавалі пастаянныя месцы ў Радзе Бяспекі ААН4

Хакеры паведамілі пра ўзлом сайта ФБР і атрыманне звестак пра супрацоўнікаў

Nexta патлумачыў, ці маглі спецслужбы Расіі дэзынфармаваць яго ў 2020-м, каб уплываць на пратэст16

У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно ВІДЭА1

Плату за сучаснае арэнднае жыллё прапанавалі павысіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць